18 красавiка 2024, Чацвер, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць самых дзівосных уласцівасцяў піва

15
Пяць самых дзівосных уласцівасцяў піва

Не верце людзям, якія кажуць, што ад пiва з'яўляецца жывот.

У дні правядзення Чэмпіянату свету ў футболе ў гарадах - арганізатарах паядынкаў адзначаецца павышаны попыт на піва, піша medikforum.ru. У некаторых брытанскіх газетах нядаўна нават надрукавалі трывожныя звесткі пра тое, што ў Вялікабрытаніі адзначаецца дэфіцыт піва, якое наогул хутка скончыцца праз недахоп інгрэдыентаў для вытворчасці гэтага напою.

Брытанія вядомая сваёй любоўю да піва, і тут яго паглынаюць у неймаверных колькасцях. Прынята лічыць, што алкаголь адназначна шкодны для здароўя, але ў піва ёсць пэўныя карысныя ўласцівасці, калі ўжываць яго ва ўмераных дозах.

Даследнікі з Універсітэта Вірджыніі нядаўна высветлілі, што рэгулярнае і ўмеранае ўжыванне піва на 19% зніжае рызыку смерці ад любой прычыны ў пэўны перыяд часу. Іншымі словамі, піва падаўжае жыццё. Часам гэты напой таксама запавольвае прыкметы старэння, як усталявалі навукоўцы з Амерыканскай супольнасці генетыкі чалавека.

Дзве порцыі піва з лёдам штодня ў плане барацьбы з наступствамі старэння былі больш эфектыўнымі, чым наогул поўнае ўстрыманне ад алкаголю.

Навукоўцы з Універсітэта Айдаха высветлілі, што кампаненты хмелю, што змяшчаюцца ў піве, насычаныя спецыфічнымі кіслотамі, якія могуць выкарыстоўвацца ў медыцыне для барацьбы з запаленчымі хваробамі і пухлінамі. У хмелю таксама маюцца антыбактэрыйныя і супрацьгрыбковыя ўласцівасці.

Піва дазваляе мужчынам даўжэй вытрымліваць заняткі сэксам, бо ўплывае на іх інтымныя паказчыкі.

Гэта адбываецца за кошт кампанентаў фітаэстрагенаў, якія адкладаюць наступ аргазму і могуць выкарыстоўвацца супраць заўчаснай эякуляцыі.

Не верце людзям, якія кажуць, што ад пiва з'яўляецца жывот - гэта распаўсюджаная падманка. Напрыклад, у адной і той жа колькасці піва, малака і апельсінавага соку ўтрымліваецца, адпаведна, 125, 135 і 183 калорыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках