25 красавiка 2024, Чацвер, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскае войска верне ў строй танкі Т-72

9
Польскае войска верне ў строй танкі Т-72

Усяго ў польскае войска пераводзяць некалькі дзясяткаў савецкіх танкаў.

Агенцтва вайсковай маёмасці Польшчы, якое за два апошнія дзесяцігоддзі вызваліла нацыянальнае войска рэспублікі ад непатрэбнай нерухомасці і тэхнікі, якая выйшла з ладу, пачынае вяртаць узброеным сілам адкліканыя раней савецкія танкі Т-72. Пра гэта піша Rzeczpospolita.

Усяго, паводле звестак журналістаў, у строй пасля мадэрнізацыі вернуцца некалькі дзясяткаў танкаў, якія «памятаюць яшчэ часы Арганізацыі Варшаўскай дамовы» і ўжо былі падрыхтаваныя да продажу Іарданіі.

Кіраўнік Агенцтва вайсковай маёмасці Польшчы Кшыштаф Фалкоўскі пацвердзіў, што ўгода, якая была запланаваная з адной з краін Паўночнай Афрыкі, прыпыненая. «Уся нерухомасць, якая рыхтавалася да продажу, асабліва размешчаная на ўсходнім баку ад Віслы, яшчэ раз старанна аглядаецца вайскоўцамі. Цяпер для яе перадачы грамадзянскім трэба згода міністэрства абароны», - указаў Фалкоўскі.

Са слоў вайсковага эксперта Войцеха Лучака, вяртанне Т-72 на службу звязана з павелічэннем колькасці войска Польшчы. Экспэрт адзначыў, што ўлады рэспублікі прынялі пастанову аб стварэнні новых танкавых частак. «Цяпер іншай магчымасці хутка і адносна танна абсталяваць танкамі дзве новыя бранятанкавыя брыгады няма», - растлумачыў Лучак.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках