29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уражлівае відэа: Больш за мільён грамадзян выйшла на мітынг за галоўнага апанента Эрдагана

5
Уражлівае відэа: Больш за мільён грамадзян выйшла на мітынг за галоўнага апанента Эрдагана

Мітынг праходзіў у турэцкім Ізміры.

У турэцкім Ізміры больш за мільён грамадзян выйшла на вуліцы ў знак падтрымкі апазіцыйнага палітыка Мухарэма Інджэ з Рэспубліканскай народнай партыі.

Пра гэта піша RFE/RL.

Інджэ ўважаецца галоўным апанентам прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана на пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах, якія запланаваны на 24 чэрвеня.

Арганізатары сцвярджалі, што на мітынг выйшла 2,5 млн чалавек, хоць гэтая лічба не пацверджаная. Некаторыя апытанні паказваюць, што Эрдаган не атрымае большасці галасоў у першым туры і давядзецца правесці другі тур 8 ліпеня.

З 7 да 19 чэрвеня праходзіла галасаванне ў турэцкіх дыпмісіях за мяжой. Паводле афіцыйных звестак, колькасць туркаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні за мяжой, была рэкорднай.

Турэцкія экспаты ўсё яшчэ могуць прагаласаваць да 24 чэрвеня, але толькі ў турэцкіх памежных пунктах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках