29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сянцоў адмовіўся прасіць Пуціна аб памілаванні

7
Сянцоў адмовіўся прасіць Пуціна аб памілаванні
АЛЕГ СЯНЦОЎ

Алег Сянцоў з 14 траўня трымае галадоўку, патрабуючы ад уладаў РФ вызваліць усіх украінскіх палітвязняў.

Асуджаны ў Расеі ўкраінскі рэжысёр Алег Сянцоў не будзе пісаць прашэнне прэзідэнту Уладзіміру Пуціну аб памілаванні. Пра гэта, як перадае «Интерфакс», паведаміў ягоны адвакат Дзмітрый Дзінзе.

«Алег супраць памілавання. Ён не будзе нічога пісаць прэзідэнту», - сказаў юрыст.

Напярэдадні генеральны сакратар Рады Еўропы Турб'ёрн Яглан выказаўся за памілаванне Сянцова «з гуманітарных прычын». Ён таксама выказаў гатоўнасць напісаць адпаведнае прашэнне на падставе Еўрапейскай канвенцыі праў чалавека.

Расейская амбудсмэнка Таццяна Маскалькова у сваю чаргу заявіла, што Сянцоў не звяртаўся з просьбай аб памілаванні. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў дагэтуль нагадваў, што прашэнне падаецца самім асуджаным. Дзінзе казаў, што спытае пра гэта падабароннага пры сустрэчы.

У жніўні 2015 года Паўночнакаўказскі акруговы вайсковы суд прызнаў Сянцова вінаватым у арганізацыі тэрарыстычнай супольнасці і прысудзіў яго да 20 гадоў калоніі строгага рэжыму.

З 14 траўня Сянцоў трымае галадоўку, патрабуючы ад расейскіх уладаў вызваліць усіх украінскіх палітвязняў. Свайго вызвалення ён не патрабуе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках