19 красавiка 2024, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША заклікалі праверыць нацыянальную каманду Расеі ў футболе на допінг

10
У ЗША заклікалі праверыць нацыянальную каманду Расеі ў футболе на допінг

У дакладзе Макларэна гаварылася пра 34 допінг-пробы расейскіх футбалістаў, якія мяркуецца, былі пазітыўнымі.

Кіраўнік амерыканскага антыдопінгавага агенцтва Трэвіс Тайгарт заклікаў Міжнародную федэрацыю футбола (ФІФА) праверыць расейскіх футбалістаў на допінг пасля серыі яе перамог у групавым этапе ЧС-2018. Пра гэта ў пятніцу, 22 чэрвеня, паведамляе DW са спасылкай на газету The Telegraph.

«Надзвычайныя паказчыкі патрабуюць дадатковых допінг-тэстаў», - заявіў Тайгарт. З ягоных слоў, праверку трэба правесці, каб абараніць давер грамадскасці да сумленнасці чэмпіянату свету.

Газета запрасіла ў ФІФА інфармацыю аб допінг-тэстах расейскай каманды ў футболе падчас правядзення ЧС-2018. У арганізацыі ад каментароў адмовіліся. Да пачатку чэмпіянату ФІФА аб'яўляла аб тым, што допінгу ў пробах расейскіх футбалістаў не выяўлена.

У дакладзе Рычарда Макларэна гаварылася пра 34 допінг-пробы расейскіх футбалістаў, якія мяркуецца, былі пазітыўнымі або з якімі былі здзейсненыя маніпуляцыі. Некалькі проб належалі гульцам складу каманды Расеі на чэмпіянаце свету 2014 года ў Бразіліі. У ФІФА гэтыя звесткі не пацвердзілі.

Нагадаем, Расея падолела Саудаўскую Арабію з лікам 5:0, затым Егіпет з лікам 3:1 і выйшла ў 1/8 фіналу ЧС-2018.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках