23 красавiка 2024, aўторак, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп працягнуў санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі

2
Трамп працягнуў санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі
Дональд Трамп

Санкцыі ў дачыненні да КНДР будуць знятыя толькі ў тым выпадку, калі будзе цалкам дэнуклеарызаваны Карэйскі паўвостраў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп працягнуў санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі яшчэ на адзiн год паводле Закону аб міжнародных надзвычайных эканамічных паўнамоцтвах. Пра гэта паведамляецца на сайце Белага дома, паведамляе РБК.

Паводле гэтага закона амерыканскі прэзідэнт надзяляецца правам рэгуляваць гандаль і эканамічныя стасункі ў выпадку пагрозы нацыянальнай бяспекі, якая зыходзіць з-за мяжы. Дзеля гэтага лідар ЗША павінен абвясціць статус пагрозы нацыянальнай бяспецы або эканоміцы. Пасля гэтага Вашынгтон мае права блакаваць трансакцыі з краіны, адкуль зыходзяць пагроза і замарожваць на яе тэрыторыі рахункі. У выпадку атакі на ЗША з гэтай дзяржавы, прэзідэнт мае нават права канфіскаваць маёмасць краіны, людзей або груп, якія звязаны з нападам. Гэты статус «пагрозы нацыянальнай бяспекі» прэзідэнт павінен абнаўляць штогод.

У пачатку чэрвеня дзяржсакратар ЗША Майк Пампея заявіў, што санкцыі ў дачыненні да КНДР будуць знятыя толькі ў тым выпадку, калі будзе цалкам дэнуклеарызаваны Карэйскі паўвостраў. Ён адзначыў, што калі гэтага не будзе зроблена, то Вашынгтон зробіць больш жорсткім абмежаванні ў дачыненні да Паўночнай Карэі.

У сярэдзіне чэрвеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся ў Сінгапуры з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Паводле вынікаў сустрэчы абодва лідары заявілі пра неабходнасць поўнай ліквідацыі ядзернага вайсковага патэнцыялу КНДР. Паўночнакарэйскі бок заявіў, што зробіць гэта ў абмен на гарантыі бяспекі ад ЗША. Паводле вынікаў перамоў, амерыканскі лідар таксама заяўляў, што пакуль не мае намеру здымаць санкцыі ў дачыненні да КНДР, аднак ён дапусціў, што абмежаванні будуць здымацца да поўнай дэнуклеарызацыі краіны, а магчыма, «задоўга да гэтага». Амерыканскі лідар адзначыў, што для поўнага ядзернага раззбраення спатрэбіцца шмат часу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках