19 красавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явілася кавярня, якая прадае марозіва з алкаголем

10
У Менску з'явілася кавярня, якая прадае марозіва з алкаголем

Марозіва з «градусам» прадаюць толькі паўналетнім.

Расейскі брэнд Alcreme знаёмы заўсёднікам фестываляў тыпу FSP або «Вуліца. Вожыка». Каля намётаў з гэтым марозівам заўсёды былі чэргі з аматараў не проста салодкага, а яго ж, але з градусам. З нядаўніх часоў паспрабаваць марозіва, напрыклад, на віне можна ў прасторы «Пясочніца». А зусім нядаўна самастойны пункт адкрыўся як кавярня на Леніна, 3, паведамляе tut.by.

Установа маленечкая, прадае марозіва выключна навынос. У асартыменце - крафтавае для ўсіх і алкагольнае - толькі для дарослых, тавар адпускаюць асобам строга 18+. З крафта асаблівай папулярнасцю карыстаецца чорнае марозіва «Нафта», салодкі бабл-гам і імбірны ліманад. Аматарам дэсерту з градусамі будзе з чаго выбраць: тут і «Сэкс на пляжы», і «Маргарыта», марозіва з ромам і шампанскім, з віскі і на віне. Пагаворваюць, што градус у такім дэсерце - ад 5 да 6. Кошты вар'іруюцца ад 4 рублёў 50 капеек за крафтавае да 5 рублёў 50 капеек за шарык алкагольнага марожанага.

Час працы ва ўстановы пакуль абмежаваны: з чацвярга да нядзелі з 12 да 22.00.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках