29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя мітынгі апазіцыі праходзяць перад выбарамі ў Турцыі

1
Масавыя мітынгі апазіцыі праходзяць перад выбарамі ў Турцыі

Прыхільнікі апазіцыі называюць гэтую акцыю найбуйнейшай у найноўшай гісторыі Турцыі.

У Турцыі перад выбарамі прэзідэнта і парламента, якія пройдуць у нядзелю 24 чэрвеня, праходзяць масавыя мітынгі прыхільнікаў і праціўнікаў дзейнага прэзідэнта Раджэпа Эрдагана.

Вядучы апазіцыйны кандыдат Мухарам Інджэ ў суботу арганізаваў масавы мітынг у Стамбуле, паведамляе «Радыё Свабода».

Напярэдадні на акцыю ў ягоную падтрымку ў горадзе Ізміры сабраліся на розныя ацэнкі, ад сотняў тысяч да двух з паловай мільёнаў людзей. Прыхільнікі апазіцыі называюць гэтую акцыю найбуйнейшай у найноўшай гісторыі Турцыі.

Інджэ - прадстаўнік Рэспубліканскай народнай партыі, паслядоўнікі якой абараняюць ідэі заснавальніка сучаснай турэцкай дзяржавы Мустафы Кемаля Атацюрка. Паводле апытанняў, ён адстае ад Эрдагана, аднак мае добрыя шанцы на выхад у другі тур, у якім - у выпадку аб'яднання апазіцыі - можа апярэдзіць дзейнага прэзідэнта.

Сярод апазіцыйных кандыдатаў таксама Селахацін Дземірташ, якога падтрымліваюць турэцкія курды. Ён цяпер знаходзіцца ў зняволенні.

Прыхільнікі Эрдагана таксама праводзяць масавыя акцыі ва ўсёй краіне.

Прэзідэнт Турцыі апелюе да свайго палітычнага досведу, маўляў, уўжо 15 гадоў прадстаўляе краіну на міжнароднай арэне. У гэтым паказчыку - як сказаў Эрдаган на адным з мітынгаў - з ім можа зраўнавацца толькі Уладзімір Пуцін.

Прыхільнікі апазіцыі асцерагаюцца фальсіфікацый – у варунках сілавога ціску з боку ўладаў. У суботу было абвешчана аб арышце некалькіх дзясяткаў чалавек, улады заяўляюць, што яны звязаныя з прапаведнікам Фетхулахам Гюленам, які жыве ў ЗША і якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы спробы перавароту ў 2016 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках