20 красавiка 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За чый рахунак у Магілёве будуюць «трыумфальную» арку разладу

7
За чый рахунак у Магілёве будуюць «трыумфальную» арку разладу

«Трыумфальная» арка як з'ява злуе многіх магілёўцаў.

Шум цяжкай тэхнікі, нервовыя гудкі аўтамабіляў - да такога «музычнага» фону магілёўцы, якія жывуць на выездзе ў бок Менска, ужо прызвычаіліся. Прынамсі, на рамонт дарогі ніхто не скардзіцца. А вось «трыумфальная» арка як з'ява злуе многіх магілёўцаў: і дарагая, маўляў, і непатрэбная. Ці так гэта? Tut.by даведаўся, колькі каштуе і калі скончыцца мадэрнізацыя вуліцы Якубоўскага і, вядома, будаўніцтва ўязной аркі. Толькі лічбы і фота - і нічога больш.

0 (нуль) рублёў - столькі грошай з бюджэту (гарадскога і рэспубліканскага) пойдзе на будаўніцтва ўязной аркі ў Магілёў з боку Менску.

750 тысяч рублёў (375 тысяч даляраў) - столькі каштуе будаўніцтва «трыумфальнай» аркі. У гэтую суму ўкладваюцца не толькі сама арка, але і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яе: пракладка дарожак, усталяванне лавак, кветнікаў, асвятлення.

На будаўніцтва аркі ўжо выдаткавалі блізу 453 тысяч рублёў. З іх 107,5 тысячы - ці 23,6% - добраахвотныя (але гэта недакладна) ахвяраванні грамадзян. Яшчэ 282,4 тысячы рублёў, або 62,2% - спонсарская дапамога прадпрыемстваў. Беларускія цэментавы і металургічны заводы, завод «Граніт» дапамаглі будаўнічымі матэрыяламі - бетонам, арматурай, гранітнай дробкай.

На будаўніцтва аркі трэба яшчэ 250-300 тысяч рублёў, і грошы прадаўжаюць паступаць - ад прадпрыемстваў, дабрачынцаў, сказаў Андрэй Маскалёў.

- Арку мы, без сумненняў, дабудуем да 1 верасня. Яна стане знакавым аб'ектам для

Магілёва і ўпрыгожыць уезд у яго з боку Менска.

Будаўніцтва аркі ўваходзіць у праект капітальнага рамонту з мадэрнізацыяй

Менскае шашы на адцінку ад вуліцы Бялыніцкага-Бірулі да вёскі Прысна. Гэта шостая чарга праекта. Найбліжэйшым часам плануецца скончыць аздабленне паверхняў аркі, уладкаваць гранітныя прыступкі.

А вось капітальны рамонт часткі вуліцы Якубоўскага каштуе 5,3 мільёнаў рублёў (2,65 млн даляраў). Гэта ў 7 разоў даражэй за будаўніцтва аркі. За гэтыя грошы тут (на адцінку Якубоўскага ад праспекта Міра да вуліцы Бялыніцкага-Бірулі) пашыраць праезную частку, усталююць бардзюры, ліхтары, зробяць цэнтральную раздзяляльную паласу і роварную дарожку.

Дамову з генпадрадчыкам - управай «Дарсэрвіс» дарожна-будаўнічага трэсту №3 - уклалі 28 лютага 2018 года. На працы адведзена роўна паўгода - 1 верасня гэты этап мадэрнізацыі павінен быць скончаны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках