24 красавiка 2024, Серада, 18:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацыёлагі зафіксавалі значнае падзенне папулярнасці Пуціна

7
Сацыёлагі зафіксавалі значнае падзенне папулярнасці Пуціна
Фота: Getty Images

Пра гэта сведчаць звесткі сацыялагічных апытанняў.

Паводле звестак УЦДГМ, узровень даверу Пуціну за тыдзень з 10 да 17 чэрвеня знізіўся з 77 да 72-х адсоткаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле звестак Фонду «Грамадская думка», за адзін тыдзень колькасць гатовых прагаласаваць за Пуціна на выбарах знізілася з 62 да 54 адсоткаў, а колькасць тых, хто безумоўна давярае яму - з 38 да 30 адсоткаў. Сацыёлагі адзначаюць, што гэтыя паказчыкі падобныя на тыя, якія былі ў 2013 годзе, да анэксіі Крыма, і звязваюць падзенне рэйтынгу Пуціна з планамі ўрада падвысіць пенсійны ўзрост, пра якія было абвешчана 14 чэрвеня.

Таксама знізіліся і рэйтынгі кіраўніка ўрада Дзмітрыя Мядзведзева і партыі «Адзіная Расія». Яны істотна ніжэйшыя, чым рэйтынг Пуціна. Колькасць тых, хто не давярае Мядзведзеву, паводле апытанняў, перавысіла колькасць тых, хто давярае.

Законапраект, унесены ў Дзярждуму, прадугледжвае паступовае падвышэнне пенсійнага ўзросту да 65 гадоў для мужчын і да 63 для жанчын.

Акрамя таго, урад абвясціў аб планах павысіць ПДВ, а ў выніку так званага «падатковага манеўру» ў паліўнай сферы экспэрты асцерагаюцца росту коштаў бензіну.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках