18 красавiка 2024, Чацвер, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Трыбуны стадыёна «Дынама» не вытрымалі маштабнага адкрыцця?

5
Фотафакт: Трыбуны стадыёна «Дынама» не вытрымалі маштабнага адкрыцця?

Некаторыя лаўкі былі зламаныя.

Мяркуючы з відэа, якое з'явілася ў гісторыях Instagram тайм-лапс фатографа Арцёма Прадко, трыбуны новага стадыёна «Дынама» не вытрымалі маштабнага адкрыцця: некаторыя лаўкі былі зламаныя, піша tut.by.

Рэканструкцыю стадыёна «Дынама», пабудаванага яшчэ ў 1934 годзе, пачалі ў 2012 годзе. Спачатку яго хацелі перабудаваць ў галоўны лёгкаатлетычны комплекс краіны, захаваўшы магчымасць праводзіць там і футбольныя матчы. Пазней планы змяніліся: стадыён надумалі падцягнуць пад чацвёртую катэгорыю УЕФА.

Тэрміны здачы перанеслі на канец 2017 года. Але праз праблемы з вытворчасцю беларускіх металаканструкцый тэрмін ссунуўся на чэрвень 2018 года. Падчас рэканструкцыі на стадыёне ўсталявалі новыя трыбуны, мачты асвятлення, чары паходні, паклалі новае пакрыццё. Рэканструяваны стадыён «Дынама» можа змясціць больш за 22,2 тысячы заўзятараў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках