20 красавiка 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У польскім горадзе назаўжды скасавалі плату за праезд у аўтобусах

7
У польскім горадзе назаўжды скасавалі плату за праезд у аўтобусах
Фота: mzk.boleslawiec.pl

Цяпер усе выдаткі будзе кампенсаваць гарадскі бюджэт.

Улады горада Балеславец у Ніжнесілезскім ваяводстве скасавалі плату за праезд у аўтобусах. Дагэтуль муніцыпальнае прадпрыемства, якое адказвае за перавозку пасажыраў, зарабляла крыху больш за 1,5 млн злотых (блізу 350 тысяч еўраў) на год, паведамляе «Польскае радыё».

«Цяпер гэтыя сродкі будзе кампенсаваць гарадскі бюджэт», - растлумачыў кіраўнік транспартнага прадпрыемства Балеслаўца Анджэй Ягер, дадаўшы, што да ўсяго іншага скасаваная плата за праезд дапаможа зэканоміць дадатковыя сродкі.

«Увядзенне бясплатнага праезду мае на мэце ліквідацыю білетных кас, касавых апаратаў, а таксама выдаткаў, звязаных з працай кантралёраў і прадукцыяй білетаў», - адзначыў Анджэй Ягер.

Мэр Балеслаўца Пётр Раман, у сваю чаргу, падкрэсліў, што горад рыхтаваўся да скасавання платы за праезд у аўтобусах апошнія некалькі гадоў. Ён адзначыў, што мясцовыя ўлады могуць сабе гэта дазволіць дзякуючы эканамічнаму росту горада, а менавіта - скарачэнню колькасці беспрацоўных, росту сярэдняга заробку гараджан і павелічэнню паступленняў у гарадскі бюджэт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках