29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

OPEC+ узгадніла павелічэнне здабычы нафты

2
OPEC+ узгадніла павелічэнне здабычы нафты

Здабыча нафты вырасце на 1 мільён барэляў за дзень.

OPEC і некалькі краін, якія не ўваходзяць у арганізацыю (OPEC +), на сустрэчы 23 чэрвеня дамовіліся аб павелічэнні здабычы нафты на 1 млн бар/дзень, паведамляе РБК.

Пра гэта, як паведамляе Bloomberg, заявіў міністр вуглевадародаў Эквадора Карлас Перэс. У рэальным вылічэнні павелічэнне здабычы можа скласці цягам шасці месяцаў 600-700 тысяч бар/ дзень, дадаў міністр нафты Амана Мухамед ар-Румхі.

Напярэдадні аналагічная пастанова аб павышэнні ліміту здабычы была прынятая на пасяджэнні OPEC у Вене. Неабходна было дасягнуць кансэнсусу ў гэтым пытанні ў рамках OPEC+.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках