17 красавiка 2024, Серада, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка загаварыў аб далучэнні да Расеі пасля сустрэчы з гаспадаром»

147
«Лукашэнка загаварыў аб далучэнні да Расеі пасля сустрэчы з гаспадаром»
Яўген Афнагель

Нельга выключаць, што Пуцін прапанаваў дыктатару правесці «рэферэндум».

Лукашэнка пры наведванні Шклоўскага раёна заявіў: «Правалімся - трэба будзе ў склад якой-небудзь дзяржавы ісці». Адыёзную заяву дыктатара сайту Charter97.org пракаментаваў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель:

- Дыктатар чарговым разам прадэманстраваў, што беларуская дзяржаўнасць для яго не з'яўляецца каштоўнасцю. Але калі ў пачатку свайго кіравання ён гатовы быў ахвяраваць ёй дзеля мары аб Крамлі, то сёння стаўкі нашмат ніжэйшыя.

Гэта дзіўная заява - следства апошняй сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна. Хутчэй за ўсё, для беларускага дыктатара яна была не вельмі прыемнай. Нельга выключаць і таго, што гаворка на ёй магла ісці і аб ліквідацыі нават той фармальнай незалежнасці, якую мы маем цяпер і, напрыклад, аб правядзенні ў найбліжэйшай будучыні рэферэндуму аб уваходжанні Беларусі ў склад Расеі. Гэты сцэнар выглядае заканамерным вынікам палітыкі Лукашэнкі. 20 гадоў ён забараняў нацыянальную сімволіку, ліквідаваў адукацыю на беларускай мове, зачышчаў палітычнага поле і знішчаў незалежныя СМІ. Вынік у наяўнасці: Пуцін сёння - самы папулярны палітык у Беларусі. Лагічна, што ён гэтым скарыстаецца. Таму Лукашэнка і загаварыў аб далучэнні да Расеі пасля сустрэчы са сваім гаспадаром.

Натуральна, адмовіцца ад «прапановы» свайго гаспадара Лукашэнка не можа. Заява, якая прагучала пазаўчора, можа быць як звычайнай «агаворкай па Фрэйду», так і спробай перакласці адказнасць за страту незалежнасці на чыноўнікаў, якіх дыктатар ужо каторым разам вінаваціць ва ўсіх сваіх памылках.

- Што б прагучала пасля такой заявы кіраўніка ў дэмакратычнай дзяржаве?

- У дэмакратычнай дзяржаве такія заявы прадстаўніка ўлады ўвогуле немагчымыя. Гэта Лукашэнка можа дазволіць сабе такія заявы, бо ягонаму рэйтынгу ужо няма куды падаць. Рэакцыя людзей таксама яго мала хвалюе, бо выбараў у Беларусі даўно няма. Але менавіта гэта - страта сувязі з рэальнасцю - заўсёды падводзіла дыктатараў. Магчыма, беларусы калі-небудзь даруюць Лукашэнку дзесяцігоддзі прыніжэння і дыктатуры, але ўжо сапраўды ніколі не даруюць страты незалежнасці краіны і ўцягвання Беларусі ва ўзброеныя канфлікты. А ў тым, што знойдуцца людзі, якія будуць абараняць незалежнасць усімі магчымымі спосабамі, я ўпэўнены.

Напісаць каментар 147

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках