23 красавiка 2024, aўторак, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп выказаў надзею на ўрэгуляванне гандлёвых спрэчак з Кітаем

3
Трамп выказаў надзею на ўрэгуляванне гандлёвых спрэчак з Кітаем

Прэзідэнт ЗША заявіў, што ў яго склаліся добрыя дачыненні з кітайскім кіраўніком.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў надзею на ўрэгуляванне гандлёвых і эканамічных спрэчак з Кітаем. Пра гэта амерыканскі лідар заявіў падчас выступу на форуме рэспубліканцаў у Лас-Вегасе. Відэазапіс з гэтага мерапрыемства апублікаваў на сваёй старонцы ў Twitter тэлеканал CBS News.

«Цяпер мы павінны працаваць над гандлем з Кітаем», - абвясціў Трамп, дадаўшы, што летась ЗША, «магчыма, страцілі ад гандлю з Кітаем $500 млрд» (менавіта на такую суму Вашынгтон раней ацэньваў дэфіцыт ЗША ў гандлі з КНР). «Толькі падумайце, $500 млрд», - заўважыў кіраўнік ЗША, падкрэсліўшы ў той жа час, што, на ягоную думку, «ЗША ўрэгулююць гэтае пытанне з Кітаем». «У нас вельмі добрыя стасункі са старшынём [КНР] Сі Цзіньпінам. Мы проста павінны развязаць [гэтыя праблемы]», - сказаў прэзідэнт ЗША, адзначыўшы таксама, што бакі ўжо пачалі гэты працэс.

Гандлёвае супрацьстаянне паміж Злучанымі Штатамі і Кітаем пачалося ў 2018 годзе. Вашынгтон тады запатрабаваў ад Пекіна скараціць гандлёвы дэфіцыт не менш чым на $200 млрд і адмовіцца ад некаторых субсідый паводле праграмы Made in China 2025 (у рамках гэтага праекта кітайскія ўлады вымушаюць кампаніі, якія працуюць у краіне, перадаваць свае «прамысловыя распрацоўкі і патэнты» кітайскім партнёрам). ЗША гэтая праграма турбавала - там асцерагаліся, што амерыканскі бізнэс не зможа канкураваць з мадэрнізаванай кітайскай прамысловасцю. Пасля гэтага ЗША абвясцілі аб увядзенні тарыфаў на кітайскія тавары, Пекін распачаў аналагічны адказ.

20 траўня бакі зрабілі заяву аб згодзе ўжыць захады скарачэння гандлёвага дэфіцыту паміж ЗША і Кітаем. Пасля гэтага амерыканскі міністр фінансаў Стывен Мнучын абвясціў аб прыпыненні гандлёвай вайны. Такі ж пункт гледжання тады выказваў віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Лю Хэ. Нягледзячы на гэта, 15 чэрвеня Вашынгтон чарговым разам ухваліў увядзенне 25-адсоткавага падатку на імпарт з Кітая тавараў, агульны кошт якіх ацэньваецца на $50 млрд.

Пекін, рэагуючы на гэта, заявіў аб скасаванні ўсіх укладзеных з ЗША эканамічных і гандлёвых дамоўленасцей. 16 чэрвеня Кітай абвясціў аб захадх у адказ на пастанову Трампа пра ўвод падаткаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках