24 красавiка 2024, Серада, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве ўладальнік кавярні страляў у наведвальнікаў

8
У Кіеве ўладальнік кавярні страляў у наведвальнікаў

Адзін наведвальнік загінуў і яшчэ адзін - паранены.

У Кіеве на Абалонскай набярэжнай паўстаў канфлікт паміж уладальнікам кавярні і кампаніяй наведвальнікаў, гаспадар установы застрэліў аднаго з іх, яшчэ аднаго параніў, паведамляе прэс-служба Галоўнай управы Нацыянальнай паліцыі Украіны ў горадзе Кіеве.

Інцыдэнт адбыўся блізу 00.00 24 чэрвеня.

«Стралка затрымалі. Ён - ураджэнец іншай краіны, 1958 года нараджэння, раней у поле зроку праваахоўнікаў не трапляў. Загінулы - ураджэнец Запарожскай вобласці, 1989 года нараджэння, паранены - ураджэнец Данецка, 1987 года нараджэння», - паведамілі ў паліцыі.

Пацярпелага шпіталізавалі з агнястрэльнымі раненнямі.

«Канфіскавалі пісталет Макарава, папярэдне - баявы, са знішчанымі нумарамі, і стрэляныя гільзы», - дадалі ў паліцыі.

Праваахоўнікі разглядаюць пытанне аб адкрыцці крымінальнай справы паводле ч.2 арт.115 (наўмыснае забойства) Крымінальнага кодэкса Украіны.

Стралку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне.

Як піша «Вартові.Еспресо», паводле папярэдняй інфармацыі праваахоўнікаў, у рэстарацыі адпачывала кампанія з некалькіх мужчын і жанчын. Уладальнік установы казаў, што кліенты абражалі яго ў прысутнасці дачкі, якая таксама працуе ў гэтай рэстарацыі.

Паводле інфармацыі выдання, параненых у выніку страляніны двое, іх шпіталізавалі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках