20 красавiка 2024, Субота, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаедаў» хочуць перавесці ў дворнікі

2
«Дармаедаў» хочуць перавесці ў дворнікі

Заробак нашмат адрозніваецца ад таго, які называюць «сярэднім па краіне».

Управа працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Бабруйскага гарвыканкама запрашае гараджан на грамадскія працы, прапаноўваючы некалькі вакансій, паведамляе «Бобруйский курьер».

На час дэкрэтнага адпачынку свайго асноўнага спецыяліста Тэрытарыяльны Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна гатовы ўзяць на працу ў якасці сацыяльнага работніка жанчын, зарэгістраваных беспрацоўнымі і якія не маюць парушэнняў у базе МУС). Прычым сума заробку не афішуецца.

Унітарнае камунальнае даччынае дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства зазывае зарэгістраваных беспрацоўных жанчын для ўдзелу ў аплачваемых грамадскіх работах працоўнымі зялёнага будаўніцтва. Налічваць заробак (305 рублёў) ім абяцаюць на рахункі цягам месяца, наступнага за справаздачным.

Гэта ж прадпрыемства кліча «дармаедаў» на работы для ўтрымання гарадскіх вуліц і добраўпарадкавання тэрыторыі.

Унітарныя камунальныя даччыныя прадпрыемствы для абслугоўвання жыллёвага фонду Ленінскага і Першамайскага раёнаў за кошт беспрацоўных таксама жадаюць добраўпарадкаваць «свае» тэрыторыі. «Дармаеды», якія пагадзіліся папрацаваць, змогуць зарабіць тыя ж 305 рублёў на месяц, прапарцыйна адпрацаваным дням. Дарэчы, гэтая сума эквівалентная прыкладна ста пяцідзесяці далярам, і ніяк не ўпісваецца ў славутыя «ўсім па пяцьсот».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках