23 красавiка 2024, aўторак, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святар Барысаўскай епархіі сустрэўся з Папам Рымскім

Святар Барысаўскай епархіі сустрэўся з Папам Рымскім

Нікадзім Пашкоў ездзіў у Італію ў складзе дэлегацыі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра.

На мінулым тыдні дэлегацыя Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла наведала горад Рым. У складзе дэлегацыі быў клірык Барысаўскай епархіі святар Нікадзім Пашкоў.

Праграма візіту была вельмі насычанай. Яго асноўная мэта - падрыхтоўка міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай памяці мітрапаліта Ленінградскага і Наўгародскага Нікадзіма (Ротава), правядзенне якой запланаванае ў лістападзе 2018 года ў Менску, паведамляе рэсурс christeducenter.by.

НА ЗДЫМКАХ НІКАДЗІМ ПАШКОЎ - ПЕРШЫ ЗЛЕВА, КРАЙНІ СПРАВА - ПАПА ФРАНЦІШАК

Акрамя таго, было запланаванае абмеркаванне кірункаў далейшага супрацоўніцтва з Пантыфікальнай Радай у садзейнічанні хрысціянскаму адзінству.

13 чэрвеня 2018 года ўдзельнікі дэлегацыі былі запрошаны на Генеральную аўдыенцыю з Папам Рымскім Францішкам, якая адбылася на плошчы святога апостала Пятра ў Рыме. На аўдыенцыі прысутнічалі амаль 30 000 вернікаў з розных краін свету, у тым ліку афіцыйныя дэлегацыі.

Зварот Папы да прысутных, прысвечаны разважанням над евангельскім сюжэтам аб багатым юнаку (Мк. 10: 17-30) быў зроблены на італійскай, французскай, гішпанскай, ангельскай, нямецкай, польскай і арабскай мовах.

Па заканчэнні аўдыенцыі адбылася кароткая размова беларусаў з Папам Францішкам, пасля сканчэння якой Папу ад імя дэлегацыі ад Беларускай Праваслаўнай Царквы была перададзеная ў дар Жыровіцкая ікона Божай Маці, выкананая беларускімі майстрамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках