24 красавiка 2024, Серада, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін Беларусі: Ільготы прадпрымальнікам сябе не апраўдалі

16
Мінфін Беларусі: Ільготы прадпрымальнікам сябе не апраўдалі
ФОТА: BYMEDIA

У міністэрстве заявілі аб «сур'ёзных стратах» для бюджэту.

У Беларусі прадаўжаецца актыўная работа ў карэктаванні Падатковага кодэкса. Шэраг прапаноў агучылі і ў Мінфіне. Гаворка ідзе як пра нязначныя крокі, накшталт магчымай адмовы ад збірання акцызу на паліва, так і аб прынцыповых зменах у падыходах, паведамляе tut.by.

Дарэчы, як заявіў намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко ў артыкуле ў профільным часопісе «Фінансы, улік, аўдыт», даводзіцца ўлічваць змяненне структуры даходаў бюджэту, звужэнне падатковай базы. «Даводзіцца канстатаваць, што на фоне немагчымасці істотнага зніжэння дзяржаўных расходаў падатковая сістэма за апошнія 10 гадоў апынулася перанасычанай змушанымі кропкавымі выняткамі», - прызнае ён.

Гаворка ідзе, напрыклад, аб устаноўленых падвышаных стаўках падаткаў для асобных сфер дзейнасці (25% стаўка ПДВ у дачыненнi да паслуг электрасувязі, 25% стаўка падатку на прыбытак для банкаў і страхавых кампаній), абмежаванне на выкарыстьанне падатковых вылічэнняў у ПДВ.

«Адначасова варта прызнаць адсутнасць належнага эфекту ад увядзення рознага кшталту прэферэнцыйных рэжымаў і дадатковых ільгот. Спробы стымулявання прадпрымальніцкай дзейнасці з дапамогай гэтых інструментаў чаканай аддачы не далі. Хоць бюджэт нясе дастаткова істотныя страты», - адзначае Кійко.

Напрыклад, у 2016 годзе нададзеныя льготы адпаведна з дэкрэтам №10 (інвестпраекты) - 164-м аплатнікам на 167,2 млн рублёў, у 2017-м паводле дэкрэта №12 (ПВТ) - 188 аплатнікам на 146,5 млн рублёў, адпаведна з дэкрэтам №6 (сельская мясцовасць) - 2330 аплатнікам на 82,5 мільёнаў рублёў.

Кійко звяртае ўвагу на «рэальныя рызыкі значных страт даходаў бюджэту, якія могуць наступіць цягам 3-5 наступных гадоў», напрыклад, гаворка аб заканчэнні Расеяй «падатковага манеўру» з адмовай ад збірання вывазных мытных падаткаў на нафту і нафтапрадукты, заканчэнне ў 2019 годзе перыяду пералічэння фінансавых сродкаў з Расеі ў рамках дамоўленасцей у нафтагазавай сферы, памяншэнне паступленняў у бюджэт у выглядзе дывідэндаў ад дзяржпрадпрыемстваў у выніку магчымай рэформы карпаратыўнага кіравання ў дзяржсектары.

«Пры матэрыялізацыі ўсіх пералічаных рызык разрыў у даходах бюджэту ў сярэднетэрміновай перспектыве можа скласці 3,8% да ВУП. У абсалютнай суме на сёння гэта 4,3 млрд рублёў», - сказаў ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках