29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Антверпене штогод прадаюць брыльянтаў на €60 мільярдаў

3
У Антверпене штогод прадаюць брыльянтаў на €60 мільярдаў

Штогод у бельгійскі гарадок Антверпен прыязджаюць тысячы турыстаў - спецыяльна па ўпрыгожванні.

Тут прадаюцца брыльянты на ўсякі гаманец. Пра гэта паведамляе “Сегодня”.

У гэтым мястэчку каштоўныя камяні прадаюць у паўтары тысячы ювелірных крамах. Дэрэчы, у так званым Брыльянтавым квартале знаходзяцца пяць вуліц крам і чатыры алмазныя біржы. Восемдзесят пяць адсоткаў усіх каштоўных камянёў планеты тут ператвараюць у вытанчаныя пярсцёнкі, каралі і завушніцы.

Штогод у Антверпене прадаюць брыльянтаў амаль на 60 мільярдаў еўраў. Бяспеку ў Брыльянтавым квартале гарантуюць пяць тысяч камер відэаназірання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках