16 красавiка 2024, aўторак, 23:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафта таннее на фоне пастановы OPEC+ павялічыць здабычу

Нафта таннее на фоне пастановы OPEC+ павялічыць здабычу

Нафту маркі брэнт прадаюць па 74 даляры за барэль.

У панядзелак нафта таннее на фоне пастановы OPEC+ павялічыць здабычу сыравіны, прынятая ў пятніцу-суботу, піша «Белорусы и рынок».

Кошт нафты маркі брэнт знаходзіцца пры гэтым вышэй за 74 даляры за барэль, а амерыканскай WTI – вышэй за 68 даляраў за барэль.

Пасля афіцыйнага абвяшчэння аб пастанове павялічыць здабычу, нафта крыху падаражэла, бо нягледзячы на рост паставак, рынак у перспектыве застанецца збалансаваным, а пагроза патэнцыйнага дэфіцыту ў другім паўгоддзі поўнасцю не знікне.

Да перавыкананне плана скарачэння здабычы ў рамках OPEC+ прывяло неспадзяванае падзенне паставак з Венесуэлы з прычыны палітыка-эканамічнага крызісу ў гэтай краіне. Акрамя таго, патэнцыйна небяспечнымі для сусветнай прапановы застаюцца санкцыі супраць Ірана.

Трэба адзначыць, што ў папярэднія гады праз нізкія кошты нафтаздабывальныя краіны абмежавалі інвестыцыі ў выведку і асваенне радовішчаў. Іх таксама стрымліваюць прагнозы хуткага пераходу на «зялёныя» тэхналогіі для аўтамабільнага сектара. У выніку рэзерв радовішчаў, якія OPEC можа хутка ўвесці ў абарот, знізіўся да ўзроўню менш за 3% ад сусветнага попыту. Патэнцыйна найбліжэйшыя гады пры росце спажывання гэта можа прывесці да сур'ёзнага дэфіцыту.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках