23 красавiка 2024, aўторак, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскі журналіст праехаўся ў плацкартным вагоне па Расеі

21
Брытанскі журналіст праехаўся ў плацкартным вагоне па Расеі

Уражанняў – мора.

Вядучы футбольны аглядальнік «NY Times» Роры Сміт праехаўся ў плацкартным вагоне. Уражанняў – мора, піша tribuna.com.

«Гэта мой дом на наступныя 24 гадзіны. Еду з Екацярынбурга да Самары. Высвятляецца, цягнік праедзе далей, да Анапы – курорта на Чорным моры, таму адчуванні, як пры паездцы з Манчэстэра на востраў Фуэртэвентура (гішпанская выспа у Канарскіх архіпелагу)».

«У мяне ўсё ок, узяў з сабой вафлі».

«Мой настрой падчас падарожжа быў бы значна лепшы, калі б праз дзве гадзіны мае суседзі не дасталі вараныя яйкі і марынаваныя агуркі. Гэты пах... ніколі не выветрыцца».

«Едуны яек мама і дачка, якія едуць у Анапу ў адпачынак. Мама нейкая ўсхваляваная і нават крыху сярдзітая. Дачку завуць Вераніка, яна любіць дыназаўраў і вельмі мілая».

«У першыя 12 гадзін паездкі мы не асабліва размаўлялі, бо я зусім не ведаю расейскую мову. Але ў вагоне з намі ехалі дзеткі ад пяці да адзінаццаці гадоў, якіх зачараваў іншаземец (я). Таму чатыры гадзіны мы бавілі кажучы адзін аднаму: «Прывітанне, сябар».

«Часам мая суседка, якая была мамай, прапаноўвала мне садавіну ці яшчэ чаго-небудзь паесці, бо ў мяне з сабой былі толькі вафлі і вада».

«Я зрабіў тактычную памылку, пралічыўся, так бы мовіць, не узяўшы ў дарогу нармальную ежу. А ўсю гатоўку выдаткаваў на вафлі. Таму дзверы вагона-рэстарацыі былі для мяне зачыненыя. А там можна было паесці спагецці з сырам або сэндвічы. Але ўсё добра, да Самары заставалася некалькі гадзін».

«І вось я ляжу на сваім месцы пасля чатырохгадзіннага «Прывітанне, сябар» і адчуваю, што мяне хтосьці штурхае. Мама прапануе мне міску з агурочкамі, памідорамі, каўбасой і хлебам і ўсім сваім выглядам паказвае, што я павінен гэта з'есці. Потым яна дастала кекс і таксама працягнула ў мой бок. І ўсім сваім выглядам паказвала, што гэта трэба есці, усё добра».

«Кожны, каму не пашчасціла бачыць мяне без футболкі здагадаўся б, што я люблю перакусіць па начах. Я ўсё з'еў, гэта было шакавальна, а жанчына дапамагла мне яшчэ раз».

«Я падзякаваў жанчыне і паказаў, што мой жывот поўны. А мама дастала ўпакоўку клубнічнага печыва. Звярнуўшыся па дапамогу Google перакладчыка я патлумачыў жанчыне, што ёй яшчэ ехаць далей, а я наеўся. Але яна праігнаравала мяне і паклала печыва мне ў торбу».

«Я не з тых, хто будзе крычаць аб тым, што такога вам не раскажуць аб Расеі ў мас-медыя, але ўпэўнены, што такога дакладна б не адбылося са мной у брытанскім цягніку. Вядома, я рэдка езджу ў цягніку без мяшкоў з цукеркамі, але ўсё ж. Дзякуй, лэдзі. Ежце яйкі, колькі хочаце».

Цягнікі аб'ядноўваюць!

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках