25 красавiка 2024, Чацвер, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Менску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч

Фотафакт: У Менску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны Святлане Алексіевіч

Калі падысці да арт-аб'екту ўшчыльную, то можна пачуць Нобэлеўскую лекцыю.

У Менску з'явіўся стрыт-арт, прысвечаны пісьменніцы Святлане Алексіевіч. Ён знаходзіцца на адным з былых завадскіх карпусоў на люднай вуліцы Кастрычніцкая.

З'яўленне мурала прымеркаванае да выхаду пяцітомніка "Галасы утопіі" - сучасных перакладаў пяці асноўных твораў Алексіевіч на беларускую мову, паведамляе Еўрарадыё.

Калі падысці да арт-аб'екта ўшчыльную, то можна пачуць Нобэлеўскую лекцыю, з якой Алексіевіч выступіла на ўручэнні прэміі.

Аўтар арта - вулічны мастак Ігар Стахіевіч (Bazinato) з Маладзечна. У мінулым сезоне на фестывалі "Vulica Brazil" ён добра папрацаваў, паставіўшы там жа, на Кастрычніцкай, фігуру "Вялікая істота", якой мінакі неўзабаве адбілі рукі.

Спадзяемся, што стрыт-арт, на якім Алексіевіч чытае Нобэлеўскую лекцыю, напаткае больш шчаслівы лёс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках