28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«За два тыдні да заробку ледзь зводзім канцы з канцамі»

16
«За два тыдні да заробку ледзь зводзім канцы з канцамі»

Як жыве сям'я кіроўцы ў гарадзенскай вайсковай частцы.

Гарадзенец Арцём - вайсковец. Нядаўна ажаніўся і ўжо паспеў стаць татам. З жонкай Вольгай і маленькай дачкой Арынай жыве ў інтэрнаце, піша «Вечерний Гродно».

Арцём - шараговец, служыць па кантракце, кіроўца ў гарадзенскай вайсковай частцы. За месяц атрымлівае блізу 700 рублёў (350 даляраў). Ягоная жонка Вольга - у дэкрэтным адпачынку з чатырохмесячнай Арынай. Штомесячная дапамога на дзіця - крыху больш за 310 (155 даляраў) рублёў.

- Гэтых грошай нам выстарчае на паўмесяца: аплацілі растэрміноўку і інтэрнат з «камуналкай», набылі прадукты, дачцэ памперсы і харчаванне - і грошай няма. Два тыдні да заробку ледзь зводзім канцы з канцамі. Добра бацькі дапамагаюць: то прадуктамі, то грашыма, - кажа Арцём. - Шмат грошай сыходзіць у камандзіроўках: з сабой бяру толькі сала, яно ў такую спёку ў аўтамабілі не псуецца. У дзень пакладзена сем рублёў камандзіровачных, а гэта раз у краму схадзіць. Плюс сам плаціш за жыллё, праўда грошы вяртаюць, але не адразу.

Агульны даход сям'і - 1010 рублёў.

Траціна сыходзіць на ежу

Амаль траціна даходу сям'і сыходзіць на прадукты - амаль 300 рублёў.

- Як толькі атрымліваю заробак, ідзём у краму. Набываем курыцу, пячонку, «варонку», часам можам дазволіць сабе трохі вэнджанай каўбасы, малако, хлеб. Свініну і гародніну звычайна перадаюць бацькі, - кажа Арцём.

Паход у краму адразу пасля заробку каштуе агулам мінімум 50-100 рублёў.

Усяго 300 рублёў.

Адкладзеныя грошы давялося выдаткаваць на рамонт аўтамабіля

Другая, не менш важкая артыкул выдаткаў - аўто, а менавіта паліва і запчасткі. На падлікі Арцёма, на месяц на запраўку сыходзіць амаль 200 рублёў, на запчасткі - 50-100 рублёў. Рамантуе аўтамабіль сам.

- У гэтым месяцы аўтамабіль зноў зламаўся, а без яго ніяк: шмат даводзіцца ездзіць па працы, дзіця ваджу ў паліклініку. Таму давялося выдаткаваць 100 рублёў, якія адкладваў на хрэсьбіны дачкі, - наракае Арцём. - Яшчэ 50 рублёў адклала Оля, будзем цяпер думаць, дзе ўзяць грошы.

Усяго 250-300 рублёў.

Грошы бяруць у пазыку, але толькі ў саміх сябе

Браць грошы ў крэдыт ці пазычаць у сяброў, кажа Арцём, не прывыклі, але часам даводзіцца.

Муж і жонка нядаўна набылі пральную машыну і канапу. Цяпер кожны месяц плацяць растэрміноўку - 170 рублёў. Адзін крэдыт амаль выплачаны, другі - да канца года.

- Мы «пазычаем» самі ў сябе, - смяецца Арцём. - Аднаразовую дапамогу, якую атрымала Оля пры нараджэнні дачкі, адклалі на будаўніцтва лецішча. Але калі грошы скончыліся і вельмі патрэбныя, дастаём ашчаджэнні, а з заробку вяртаем тое, што ўзялі.

Усяго 170 рублёў.

Жыллё без адмысловых выгод, затое танней, чым у прыватніка

Маладая сям'я жыве ў адным пакоі інтэрната. Кухня, туалет і душ - агульныя. Арцём прызнаецца, што ўмовы для сям'і з дзіцём не самыя камфортныя, але здымаць жыллё ў прыватніка нашмат даражэй.

За інтэрнат і камунальныя паслугі за месяц плацяць блізу 70 рублёў. Праўда, у ліпені, кажа малады бацька, сума можа павялічыцца прыкладна на 30 рублёў, бо ўводзіцца арэндная плата.

Яшчэ 10 рублёў ідзе на тэлевізію. Інтэрнэту і стацыянарнага тэлефона ў пакоі няма.

Да расходаў Арцём дадае аплату мабільных тэлефонаў: на тры нумары штомесяц сыходзіць амаль 60 рублёў.

Усяго 140 рублёў.

Адзенне для малой дасталася ад старэйшых сёстраў

Маленькай дачцэ Арыне ўсяго чатыры месяцы. У канцы чэрвеня рыхтуюцца да важнай падзеі - хрэсьбінаў малой, чакаюць прыезду бацькоў (і Арцём, і Оля родам не з Гародні) і гасцей.

- Нам пашанцавала: уся вопратка Арыне дасталася ад старэйшых братоў і сясцёр, самі нічога не набываем. Толькі харчаванне і памперсы, - кажа Оля.

Усяго 120 рублёў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках