20 красавiка 2024, Субота, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладальнікі банкаўскіх картак могуць ездзіць у метро бясплатна да канца лета

10
Уладальнікі банкаўскіх картак могуць ездзіць у метро бясплатна да канца лета

Эканомія на паездках будзе даступная з 25 чэрвеня.

Трымальнікі карт БПС-Ашчадбанка змогуць бясплатна ездзіць у Менскім метрапалітэне пры аплаце праезду бескантактавым спосабам на турнікетах. Эканомія на паездках будзе даступная ў летні перыяд з 25 чэрвеня ўладальнікам бескантактавых карт Visa і MasterСard, піша the-village.

Бясплатнай паездка будзе толькі ў тым выпадку, калі прайсці праз турнікет бескантактавай аплаты. Як і раней, для гэтага трэба прыкласці бескантактную карту да валідатара, кошт праезду пры гэтым спісвацца не будзе. БПС-Ашчадбанк рэалізаваў праект супольна з Visa і MasterСard.

Уладальнікі карт MasterСard БПС-Ашчадбанка будуць мець магчымасць не плаціць за праезд у метро кожны панядзелак з 25 чэрвеня да 30 ліпеня 2018 года. Па адной карце дазволена здзейсніць да 4 бясплатныя паездкі на дзень.

Трымальнікі карт Visa БПС-Ашчадбанка вызваленыя ад аплаты кожнай чацвёртай паездкі ў метро, а карты растэрміноўкі КартаFUN Visa - кожнай трэцяй. Такая магчымасць будзе дзейнічаць астатнюю частку лета - з 25 чэрвеня да 31 жніўня. За месяц з адной карткай можна будзе бясплатна праехаць да 10 разоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках