16 красавiка 2024, aўторак, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грузіі загінула беларуская турыстка

1
У Грузіі загінула беларуская турыстка

Беларуска трапіла ў аварыю.

Чыталі паведамілі ў рэдакцыю tut.by, што ў Батумі падчас адпачынку загінула маладая беларуска. У пасольстве Беларусі ў Грузіі гэтую інфармацыю пацвердзілі: аўтамабіль, у якім ехала турыстка, трапіў у аварыю.

Паводле звестак пасольства Беларусі ў Грузіі, на адпачынак дзяўчына прыляцела 19 чэрвеня. Яна і яшчэ дзве беларускі, адна з якіх сваячка загінулай, адпачывалі ў Батумі. Трагедыя адбылася ў пятніцу ўранку. Напярэдадні дзяўчаты паехалі па горнай Аджарыі, па дарозе назад яны патрапілі ў аварыю.

- Гэта не было сутыкненне, аўто зляцела ў кювет, - распавядае Алег Гарохавік, дарадца ў консульскіх пытаннях пасольства Беларусі ў Грузіі. - За стырном быў грамадзянін Грузіі. Адна дзяўчына загінула. Яшчэ дзвюх з лёгкімі траўмамі змясцілі ў лякарню. цяпер пагрозы іх здароўю няма, і яны знаходзяцца ў гатэлі, чакаюць, калі будуць аформленыя адпаведныя дакументы, каб вывезці цела загінулай на радзіму.

Бацькі дзяўчыны ведаюць аб трагедыі. Калі цела дзяўчыны даставяць у Беларусь, пакуль не вядома. У турысткі не было страхоўкі, таму паўстала грашовае пытанне.

- Цяпер сваякі павінны сабраць прыблізна 2000 даляраў, каб аплаціць усе неабходныя працэдуры, - прадаўжае Алег Гарохавік. - Мы трымаем сітуацыю пад кантролем. Найбліжэйшым часам сітуацыя павінна развязацца, і цела павінна быць дастаўленае ў Беларусь.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках