19 красавiка 2024, Пятніца, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ замарозіць актывы віцэ-прэзідэнта Венесуэлы

1
ЕЗ замарозіць актывы віцэ-прэзідэнта Венесуэлы

Улады ЕЗ увялі санкцыі ў дачыненні да 11 высокапастаўленых венесуэльскіх чыноўнікаў.

Рада Еўрапейскага звязу абвясціла аб увядзенні санкцый у дачыненні да 11 высокапастаўленых чыноўнікаў з Венесуэлы, якіх улады ЕЗ абвінавачваюць у парушэнні правоў чалавека, а таксама ў падрыве дэмакратыі і вяршэнства закона. Адпаведны дакумент апублікаваны на сайце рады, паведамляе РБК.

Пад санкцыі, якія прадугледжваюць забарону на ўезд у краіны ЕЗ і замарожванне актываў, якія знаходзяцца ў юрысдыкцыі Еўразвязу, трапіла, між іншым, віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес. Прычынай увядзення абмежавальных захадаў у дачыненні да палітыка названы яе дзеянні на пасадзе кіраўніцы канстытуцыйнага сходу, якія дазволілі узурпаваць паўнамоцтвы нацыянальнай асамблеі і перашкодзіць удзелу венесуэльскіх апазіцыйных сіл у палітычным жыцці краіны.

Акрамя таго, у санкцыйны спіс ЕЗ уключаны камандуючы войскам Хесус Суарэс Чоўрыю, кіраўнік вайсковай контрвыведкі Іван Эрнандэс Дала, генеральны інспектар нацыянальных узброеных сіл Серхію Рывера Маркай, міністр прамысловасці і нацыянальнай вытворчасці Тарэк Эль-Аісамі, віцэ-прэзідэнтка Нацыянальнай выбарчай рады Сандра Облітас, намесніца генпракурора Кэтрын Харынгтан, міністр адукацыі Эліяс Хаўа Мілана і яшчэ некалькі чалавек.

У студзені ЕЗ увёў санкцыі ў дачыненні да сямі венесуэльскіх чыноўнікаў, сярод якіх былі генеральны пракурор Тарэк Сааб, старшыня Вярхоўнага суда Майкел Марэна, прэзідэнт Нацыянальнай выбарчай рады Цібісай Люсена і іншыя. Агульная колькасць прадстаўнікоў венесуэльскай палітычнай эліты, што трапілі пад санкцыі, вырасла цяпер да 18 чалавек.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках