16 красавiка 2024, aўторак, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны адмовіўся выконваць пастанову суда паводле справы «Кіраўлеса»

1
Навальны адмовіўся выконваць пастанову суда паводле справы «Кіраўлеса»

Падчас слухання справы ў судзе Аляксей Навальны глядзеў матч Расея - Уругвай.

Умоўна асуджаны апазіцыйны расейскі палітык Аляксей Навальны не прызнаў пастановы суда аб падаўжэнні яму выпрабавальнага тэрміну паводле справы «Кіраўлеса» (падчас выпрабавальнага тэрміну асуджаны абавязаны рэгулярна адзначацца ў міліцыі і апавяшчаць сілавікоў, калі ён збіраецца змяніць месца жыхарства. - заўв.) і заявіў, што не будзе яе выконваць. Пра гэта Навальный напісаў на сваёй старонцы ў Instagram.

«Усё гэта было зроблена без удзелу маіх абаронцаў. Такі «суд» я не прызнаю і выконваць яго пастановы я, вядома, не буду», - адзначыў палітык.

Падчас слухання справы ў судзе Аляксей Навальны, з ягоных слоў, глядзеў матч Расея - Уругвай.

Раней паведамлялася, што Сіманаўскі суд Масквы задаволіў хадайніцтва ФСВП і прыняў пастанову падоўжыць Навальнаму выпрабавальны тэрмін да сярэдзіны 2019 года.

Абаронца Навальнага Вольга Міхайлава не прысутнічала на пасяджэнні праз хваробу. Суддзя адхіліла хадайніцтва Навальнага пра тое, каб дзяржаўны адвакат пакінуў залу суда і пасяджэнне было перанесенае.

ФСВП запатрабавала падоўжыць тэрмін у сувязі з парушэннямі парадку і ўмоў адбывання пакарання, у тым ліку чатыры парушэнні грамадскага парадку з 2017 года.

За непадпарадкаванне паліцыі на акцыі «Ён нам не цар», якая прайшла 5 траўня, палітык атрымаў 15 дзён арышту і яшчэ 30 дзён за паўторнае парушэнне правілаў правядзення мітынгу.

У 2013 годзе Аляксей Навальны атрымаў умоўны тэрмін паводле справы «Кіраўлеса», аднак пазней у 2016 годзе прысуд быў скасаваны праз умяшанне Еўрапейскага суда правоў чалавека. У лютым 2017 года прысуд быў вынесены паўторна.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках