23 красавiка 2024, aўторак, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка распавяла, як у заклад схуднела за два месяцы

6
Мянчанка распавяла, як у заклад схуднела за два месяцы

27-гадовая жыхарка сталіцы распавяла, што прывяло яе да ЗЛЖ.

Tut.by публікуе гісторыю 27-гадовай Кацярыны з Менска аб тым, што прывяло яе да ЗЛЖ - а менавіта: спорт і правільнае харчаванне.

Перадгісторыя

ФОТА: З АСАБІСТАГА АРХІВА

- Калісьці пры росце 160 см я важыла 82 кілаграмы. Пачынала худнець метадамі спроб і памылак, тады мне яшчэ не было і 20 гадоў. Сядзела на грэчцы і яблыках, піла воцат з вадой і мёдам ранкамі. Увогуле, эксперыментаў шмат было.

Прыйшла-такі да правільнага харчавання і спорту. Мне ўдалося схуднець да 57 кг. І самае цікавае, вага была стабільнай некалькі гадоў. Потым сямейнае жыццё... Раней, гледзячы на замужніх сябровак, якія паправіліся, я думала: «Ну, гэта не пра мяне». Нельга заракацца! Непрыкметна за два гады я прыйшла да 67 кг. Вага паволі расла, усё пачало выходзіць з-пад кантролю. Я паспрабавала вярнуцца да спорту, але ні фітнес, ні аквааэробіка не натхнялі зусім.

Што ж мне дапамагло?

ФОТА: З АСАБІСТАГА АРХІВА

Дакладней, хто. Гісторыя майго другога пахудання пачалася 8 сакавіка гэтага года. Адзначалі з калегамі свята, з шампанскім, натуральна. І неяк плаўна перацякла тэма ў «пахудальнае» рэчышча. Ну дзе вы бачылі жанчын, задаволеных сваёй вагой? Так што пачалося: «Мне б жывоцік прыбраць», «Мне б бакі», «А мне б цягліц дадаць». Там ужо і мужчыны ўклініліся.

Скончыўся вечар бурнымі абмеркаваннямі і закладам, у якім да 9 траўня кожны з нас абавязаўся трансфармаваць сваё цела. Назвалі 9 Mаy Challenge. Праз два дні зноў сабраліся, узброіліся вагамі і сантыметровай стужкай. Узважылі, абмерылі, усё запісалі. Натуральна, кожны напісаў распіску са сваімі мэтамі - у кг і см. Кошт слова - 50 даляраў. Нас было пяцёра: тры дзяўчыны, два хлопцы. Мы стварылі чат, дзе размаўлялі, высылалі фота і відэа для падбадзёрвання.

Я ненавідзела і адначасова дзякавала калегам. Як жа было цяжка! Шчыра, да слёз. Праз тыдзень пасля спрэчкі купіла абанемент у трэнажорную залю, стала займацца з трэнерам. Асвяжыла ў галаве прынцыпы правільнага харчавання. Усвядоміла сваю памылку: гатавала, у асноўным, для мужа - а сама перакусвала на хаду, забыўшыся пра тое, што трэба надаваць час на карысныя стравы для мяне. Ва ўсіх сацыяльных сетках абвясціла: маўляў, наважыла худнець - каб не было шляху назад. Увесь сакавік быў напоўнены святамі і днямі нараджэння, але заклад надаваў мне сіл.

Два месяцы ззаду - і да 9 траўня я скінула 4,5 кг. У сцёгнах сышло 9 см! Я працягваю.

Ведаеце, што самае прыемнае ў гэтай гісторыі?

ФОТА: З АСАБІСТАГА АРХІВА

Мае калегі - самі па сабе стройныя, падцягнутыя і прыгожыя людзі. І я ведаю, што некаторыя ўпісаліся ў гэты заклад дзеля мяне - таму што ведалі, як мне гэта важна і што ў мяне самой не атрымліваецца. Усім жадаю такіх сяброў!

Я зразумела, што тэма пахудання са мной ужо даўно. Так што запісалася на курсы па дыеталогіі: хачу ў гэтым разбірацца больш, развівацца сама і дапамагаць людзям з такімі ж праблемамі. Ведаю, на што б я выдаткавала выйгрыш: аплаціла б сабе курсы па дыеталогіі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках