28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Кулакоў: Яны не толькі хочуць есці і піць на касьцях, але яшчэ і косткі ламаюць

14
Леанід Кулакоў: Яны не толькі хочуць есці і піць на касьцях, але яшчэ і косткі ламаюць
ЛЕАНІД КУЛАКОЎ
ФОТА: FACEBOOK

Актывіст «Еўрапейскай Беларусі» у гіпсе вярнуўся абараняць урочышча.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», адзін з абаронцаў Курапатаў Леанід Кулакоў пракаментаваў для сайта Charter97.org учорашні наезд на яго аўтамабіля каля скандальнай рэстарацыі:

- Учора ў Курапатах вахту несла «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Я надумаў пад'ехаць да актывістаў на некалькі гадзін, каб падтрымаць. Мы не прапусцілі ніводнага аўто да рэстарацыі. Хачу адзначыць, што было вельмі шмат свядомых людзей. Мы размаўлялі з імі, раздавалі буклеты. Яны ківалі галавой, разварочваліся і з'язджалі ад «карчмы на костках».

І вось пад'ехала «Таёта». У машыне сядзелі дзве жанчыны, бландынкі. Мы звярнуліся да іх і папрасілі не ехаць у рэстарацыю. На што жанчыны ўсміхнуліся і пачалі рух. Гэта значыць, яны паціху пачалі ехаць на людзей! Пікетоўцы сталі ім крычаць: «Вы куды едзеце?» Яны зноў спыніліся.

Я стаяў ззаду за маладым актывістам Дзянісам Урбановічам. Пастаяўшы, «Таёта» зноў пачала ехаць проста на нас. Жанчыны смяяліся, ім было вельмі весела. У выніку, як я ўжо потым даведаўся з відэа, яны зачапілі бамперам Урбановіча, ён адхіліўся ад аўто назад і ўпаў на мяне. Гэта значыць, Дзяніс адскочыў, а я трапіў пад аўто. Іншыя актывісты адразу пачалі крычаць: «Стаяць, вы што робіце?»

Бландынкі адразу спыніліся, пасмяяліся, далі задні ход і з'ехалі. Ім крычалі: «Цяпер ДАІ прыедзе, вы куды з'ехалі?!» Але ім было ўсё адно. Вось так збілі чалавека і проста з'ехалі.

Адзначу, што побач нас здымаў на камеру «ціхар» у цывільным. Паміж ім і намі адбыўся такі дыялог:

- Выклікай ДАІ.

- Я тэлефона не ведаю.

- 102.

- У мяне тэлефона няма.

Па выніку, мы самі выклікалі ДАІ. Яна хутка прыехала і ўжо аўтаінспектары выклікалі хуткую. Потым прывезлі гэтых бландынак. Высвятляецца, за рулём была дачка а на пасажырскім сядзенні - маці.

Адзін з аўтаінспектараў пайшоў у рэстарацыю, каб паглядзець камеры вонкавага назірання. Праз пару хвілін ён адтуль аж подбегам выскачыў, каб гэтыя дамы не схаваліся.

Хуткая прыехала імгненна, мяне адвезлі ў лякарню. Зрабілі здымак. Я думаў, што ў мяне моцны ўдар, а высветлілася, што пералом локцевай косткі. Наклалі гіпс. Аўтаінспектары мне сказалі, што «патрапілі гэтыя дзве дурніцы». Увогуле, як мінімум пазбаўленне правоў на тры гады. Лекары кажуць, што гаіцца рука будзе доўга. Я ж ужо чалавек ва ўзросце.

Хачу адзначыць, для мяне вельмі важна, што ёсць маральная падтрымка кожны дзень. Людзі падтрымліваюць. І за гэта я хачу ім падзякаваць.

А пра наведвальнікаў рэстарацыі скажу так. Яны не толькі хочуць есці і піць на касцях, але косткі яшчэ і ламаюць.

Разумееце, людзі не павінны забываць пра страшнае мінулае 1930-х гадоў. Звычайна на могілках стаяць помнікі, на якіх напісана дата жыцця і смерці. А ў Курапатах людзі ляжаць і ніякай інфармацыі пра іх няма. Ні імёнаў, ні дат. Ніхто не прыйдзе і кветка не пакладзе. Іх дух крычыць, каб ім проста далі спакойна ляжаць.

Заўтра і ў суботу зноў пайду ў Курапаты. У суботу акурат будзе дзяжурства грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Я павінен быць там разам са сваімі сябрамі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках