28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Фінляндыі запусцілі першую ў свеце камерцыйную сетку 5G

2
У Фінляндыі запусцілі першую ў свеце камерцыйную сетку 5G

Першай хуткаснай мабільнай сувяззю пятага пакалення змагла скарыстацца міністарка транспарту і сувязі Ганна Бернер.

Фінскі мабільны аператар Elisa запусціў на гэтым тыдні першую ў свеце камерцыйную сетку мабільнай перадачы звестак пятага пакалення. Першай права скарыстацца сеткай надалі міністарцы транспарту і сувязі Ганне Бернер, якая здзейсніла відэазванок міністру эканомікі і інфраструктуры Эстоніі Кадры Сімсану, паведамляе yle.fi.

Тэхналогія цікавіць і іншых аператараў: так, Telia ўжо абяцала запусціць сваю сетку пятага пакалення ў гэтым годзе. Са слоў Бернер, міністэрства гатова даць першыя ліцэнзіі на сувязь 5G ужо ўвосень гэтага года.

Новая сетка дазволіць павялічыць хуткасць перадачы звестак у некалькі разоў і зробіць магчымым адначасовае падлучэнне большай колькасці прылад. Сувязь 5G можа быць вельмі карыснай для розных сфер чалавечай дзейнасці - ад дастаўкі пацыентаў у шпіталь да дыспетчарскага кіравання суднаходным рухам.

Апытаныя Yle спецыялісты мяркуюць, што здольныя выкарыстоўваць сувязь новага пакалення прылады пачнуць выходзіць на рынак у наступным годзе, але сапраўдны бум пачнецца з 2020 года.

Распаўсюджванне сетак хуткаснай перадачы звестак падтрымліваецца і Еўрапейскім Саюзам. У пачатку чэрвеня было ўкладзена пагадненне, якое прадугледжвае наяўнасць ва ўсіх жыхароў ЕЗ сувязі хуткасцю не менш за 100 мегабіт на секунду да 2025 года, а сетка 5G павінна прысутнічаць ва ўсіх гарадах адзінай Еўропы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках