19 красавiка 2024, Пятніца, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

База звестак

16
База звестак
ЯЎГЕН АФНАГЕЛЬ

База звестак аб даходах беларусаў патрэбная рэжыму для ілюзіі ўласнай бяспекі.

У Беларусі стварылі інфармацыйную базу звестак аб даходах грамадзян. Пра гэта сёння паведаміла намесніца міністра падаткаў і збораў Эла Сяліцкая. Раней стала вядома, што з 1 верасня ў рэжыме онлайн пачне фармавацца электронная база пра «дармаедаў».

Дзеянні ўладаў сайту Charter97.org пракаментаваў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгеніі Афнагель:

- Навошта, на вашу думку, у нашай краіне ствараюць глабальную базу звестак аб даходах беларусаў?

- Усе дыктатуры ў новай і найноўшай гісторыі развіваліся двума шляхамі. Альбо ў нейкі момант пачыналіся рэформы - вымушаныя ці добраахвотныя, альбо гайкі закручваліся ўсё мацней, кантроль над грамадствам станавіўся татальным. Іншых шляхоў няма. Ужо даўно было зразумела, што Лукашэнка абраў другі шлях, апошнія падзеі гэта толькі пацвярджаюць.

База звестак аб даходах, збор звестак пра «дармаедаў», закуп сотняў тысяч камер вонкавага назірання патрэбныя для дасягнення адзінай мэты - устанаўлення поўнага кантролю за грамадзянамі краіны. Улады хочуць ведаць пра нас усё - дзе мы працуем, колькі зарабляем і выдаткоўваем, як праводзім вольны час. А яшчэ яны хочуць, каб мы станавіліся суўдзельнікамі іх злачынстваў - уступалі ў «камісіі», стукалі адзін на аднаго, паведамлялі аб даходах суседзяў. Па-першае, гэта патрэбна ім для «выбівання» дадатковых сродкаў з людзей, а па-другое, стварае для дыктатара хоць нейкую часовую ілюзію бяспекі. Зрэшты, напэўна, так жа думалі і таго ж баяліся і сябры Лукашэнкі - Слабадан, Садам і Муамар.

- Як можна змагацца з татальным кантролем?

- Многія палітыкі і праваабаронцы папярэджвалі, што абноўлены дэкрэт аб «дармаедах» - гэта толькі першы крок для ўстанаўлення татальнага кантролю над грамадствам. Улады ўбачылі, што пакуль пратэстаў няма, таму робяць наступныя крокі ў гэтым кірунку, бо час жа падціскае, тэрмінова патрэбныя грошы. Калі мы будзем маўчаць, то яны на гэтым не спыняцца. 2017 год паказаў, як можна спыніць дыктатара і ягонае асяроддзе.

Месяца вулічных пратэстаў ва ўсёй краіне было дастаткова, каб яны забыліся на год як пра Дэкрэт №3, так і пра іншыя такія новаўвядзенні, якія пачынаюць рэалізоўваць цяпер. Страх перад вуліцай у Лукашэнкі - на падсвядомым узроўні. Менавіта таму гэтай вясной спецслужбы разам з часткай апазіцыі рабілі ўсё магчымае, каб не дапусціць пратэстаў. Але калі беларусы зноў усур'ёз наважаць выйсці на вуліцу, ніякія махінацыі ўладаў гэтаму не перашкодзяць.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках