20 красавiка 2024, Субота, 1:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пайшоў з жыцця аўтар «Калыханкi» Эдуард Зарыцкі

1
Пайшоў з жыцця аўтар «Калыханкi» Эдуард Зарыцкі
ЭДУАРД ЗАРЫЦКІ

Народны артыст Беларусі памёр ва ўзросце 72 гадоў.

Ва ўзросце 72 гадоў памёр Эдуард Зарыцкі, паведамляе kp.by. Цела кампазітара выявілі ў яго кватэры 6 чэрвеня. Апошнія гады ён змагаўся з цяжкай хваробай.

Эдуард Зарыцкі шырока вядомы ў свеце шоў-бізнэсу, яго рэнамэ кампазітара-песенніка падмацаванае больш чым 600 песнямі. Шмат каму вядомыя такія хіты Зарыцкага як «Белыя крылы», «Замова», «Начныя кастры», «Будьма», «Палыновая ростань», «Листок календаря». Пад яго «Калыханку» адпраўляюцца спаць тысячы маленькіх радыёслухачоў. А песні выконваюць зоркі не толькі беларускай, але і расейскай эстрады. Многія хіты Філіпа Кіркорава напісаў менавіта беларускі кампазітар.

Творчая спадчына Эдуарда Барысавіча акрамя эстрадных кампазіцый складаюць сімфоніі, сюіты і канцэрты для Габо і валторны. У 2006 годзе Эдуарда Зарыцкага ўзнагародзілі ордэнам Францыска Скарыны.

У Зарыцкага ёсць дачка Ліна, якая жыве ў Нямеччыне і, як і бацька займаецца музыкай.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках