16 красавiка 2024, aўторак, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч пра «хапун» на Зыбіцкай: Тут увесь час адбываюцца парушэнні парадку

19
Шуневіч пра «хапун» на Зыбіцкай: Тут увесь час адбываюцца парушэнні парадку
ІГАР ШУНЕВІЧ

Кіраўнік МУС назваў дзеянні сваіх падначаленых «дыягностыкай» гэтага раёна Менска.

Нейкага спецыяльнага кантролю за вуліцай Зыбіцкай у Менску не будзе. Але міліцыя будзе рэагаваць на звароты грамадзянаў з нагоды парушэння там масавага парадку. Пра гэта сёння ў «палатцы» сказаў міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч, каментуючы затрыманні людзей у суботу, 2 чэрвеня, на тусовачнай вуліцы Зыбіцкай у Менску.

– Асаблівай цікавасці ні да вуліцы, ні да ўстановаў традыцыйна нейкіх канкрэтных у нас няма. Мы рэагуем на аператыўнае становішча. У гэтым выпадку яно казала пра тое, што ў гэтай частцы горада ўвесь час адбываюцца парушэнні грамадскага парадку. Хай дробныя, але адбываюцца. Пра гэта нам заяўляў шэраг грамадзянаў. Таму мы правялі некаторыя мерапрыемствы для дыягностыкі гэтага рэгіёну. Наступствы гэтых нашых дзеянняў вам вядомыя. Я мяркую, што мы дзейнічалі ў межах сваіх паўнамоцтваў, кампетэнцый досыць карэктна. І любімы выраз некаторых сродкаў масавай інфармацыі – брутальныя затрыманні – які я, на жаль ці на шчасце, не разумею, у гэтым выпадку ўжыць немагчыма, таму што тут усё было выразна зроблена і пісьменна. У далейшым нейкіх адмысловых адпрацовак гэтых тэрыторый не будзе, мы таксама будзем рэагаваць на звароты грамадзянаў, калі масавыя парушэнні грамадскага парадку будуць адбывацца, – пракаментаваў кіраўнік МУС.

– Ці правільна я разумею, калі чалавек набывае віно і выходзіць з келіхам да бара, яго таксама будуць затрымліваць? – удакладніла карэспандэнтка tut.by.

– Вы можаце як заўгодна гэтую сітуацыю разумець і што заўгодна набываць. Ёсць закон, які кажа пра тое, што існуе адказнасць за знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення ў грамадскім месцы, распіццё алкаголю ў грамадскім месцы і гэтак далей. Мы рэагуем толькі на парушэнне закона. Калі вы намякаеце на гуманітарны аспект (маецца на ўвазе гуманны аспект. – заўвага TUT.BY) нашай дзейнасці ў нейкай ступені, то безумоўна, і гэта таксама намі сёння ў асноўнай сваёй масе практыкуецца. Я маю на ўвазе, дробязныя прыдзіркі з сваёй працы мы стараемся выключыць, але там, дзе адных словаў і прафілактычнай гутаркі недастаткова, заўсёды будзе пратакол за такія дзеянні. Але спачатку – гутарка.

Раней паведамлялася, што ў суботу ўначы людзей масава вывозілі аўтазакамі ў аддзяленне міліцыі. Са словаў некалькіх відавочцаў стала вядома, што амапаўцы падыходзілі да людзей, калі бачылі, што чалавек хоць трохі п'яны. Іх адводзілі ў аўтазак і везлі ў Цэнтральны РУУС, дзе складалі пратаколы. Такіх затрыманых было не менш чым 15 чалавек.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках