25 красавiка 2024, Чацвер, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хадасевіч: Ходзіць пагалоска, што ў Антона Сарокі ёсць прапановы змяніць клубную прапіску

2
Хадасевіч: Ходзіць пагалоска, што ў Антона Сарокі ёсць прапановы змяніць клубную прапіску
МІКАЛАЙ ХАДАСЕВІЧ

Беларускага нападніка параўналі з Карымам Бензема з мадрыдскага «Рэала».

Каментатар Мікалай Хадасевіч падвёў рысу пад таварыскім матчам нацыянальных камандаў Беларусі і Вугоршчыны, асабліва вылучыў нападніка нашай каманды Антона Сароку:

Антон Сарока – найлепшы беларускі нападнік на гэты момант. Не толькі таму, што ён забіў мяч у браму каманды Вугоршчыны.

Дарэчы, гол не самы тыповы для форварда. Мяч адскочыў рыкашэтам да прадстаўніка менскага "Дынама" пасля гульні кутніка – трэба было стукнуць у дотык, каб не страціць час. Прабіў і трапіў, але ягоны фірмовы гол у другім тайме не адбыўся дзякуючы класнай гульні галкіпера спаборніка.

Антон з-за межаў штрафной звыкла "стрэліў" з наклёвам пад перакладзіну, але Петэр Гулачы ў нямецкім "Лейпцыгу" і не такое бачыў. Дык вось, Сарока падкупляе сваім аб'ёмам працы на полі. Ён не класічны страйкер, а калектыўны гулец.

Для нагляднасці яго можна параўнаць з Карымам Бензема з мадрыдскага "Рэала" – тая ж манера быць максімальна карысным для каманды. Вельмі цікава было б паглядзець на Антона ў замежным клубе. Ходзіць пагалоска, што прапановы змяніць клубную прапіску ў яго ёсць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках