19 красавiка 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Вядомыя беларусы ўдзельнічаюць у акцыі «Слава Украіне!»

19
Фотафакт: Вядомыя беларусы ўдзельнічаюць у акцыі «Слава Украіне!»

Удзельнікі флэшмобу знізілі рэйтынг старонкі ФІФА ў Facebook.

Карыстальнікі Facebook зладзілі флэшмоб на старонцы ФІФА ў сацсетцы, пратэстуючы супраць пакарання футбаліста каманды Харватыі Дамагая Віды і футбольнага спецыяліста Агнена Вукоевіча.

За некалькі гадзін у раздзеле "Водгукі" на старонцы ФІФА з'явіліся сотні абураных каментароў. Амаль усе паведамленні суправаджаюцца лозунгам "Слава Украіне!" - менавіта гэтую фразу вымавіў Віда ў відэароліку пасля перамогі ягонай каманды над Расеяй у чвэрцьфінале чэмпіянату свету 2018.

Акрамя таго, удзельнікі флэшмобу ставяць адну зорачку (негатыўная ацэнка), што знізіла рэйтынг старонкі амаль да мінімуму. Карыстальнікі на розных мовах тлумачаць, што фраза "Слава Украіне!" не мае палітычнага ці абразлівага адцення, і абвінавачваюць ФІФА ў карупцыі.

У акцыі ўзялі ўдзел вядомыя беларускія палітыкі і грамадскія актывісты.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках