28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Чарнавус: З кожным годам анархія ў краіне ўзмацняецца

1
Мікалай Чарнавус: З кожным годам анархія ў краіне ўзмацняецца
МІКАЛАЙ ЧАРНАВУС
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Ад улады 25 гадоў мы чуем адны абяцанні.

Жыхары мікрараёна Паўночны горада Баранавічы змагаюцца за асфальтаваную аб'язную дарогу з трасы Берасце - Менск.

За 25 гадоў пражывання ў мікрараёне ім надакучыла глытаць пыл. Абяцанні заасфальтаваць з боку гарадской адміністрацыі даваліся не адзін раз, асабліва перад «выбарамі». Пакуль нарэшце супрацоўнік Дзяржкантролю Алег Данілаў не агучыў доўгатэрміновыя планы на гэты тып работы.

Сітуацыю для «Радыё Рацыя» каментуе грамадскі актывіст Мікалай Чарнавус: «У вуснай форме мне патлумачыў прадстаўнік Дзяржкантролю Алег Данілаў, ён сказаў, што зробяць пасля забудовы Паўночнага мікрараёна №2, толькі тады нам пракладуць асфальт, а гэта яшчэ будзе гадоў праз 15».

35 чалавек звярнуліся па дапамогу да «дэпутата» абласнога «савета» Уладзіміра Герасімовіча - былога начальніка міліцыі, пераведзенага ў вобласць. Копію звароту надумалі агучыць праз раённую газету «Наш край». Але галоўная рэдактарка Таццяна Карпік сказала, што ўмешвацца ў гэтае пытанне яны не будуць і нават хай не чакаюць адказу, абураецца Мікалай Чарнавус: «З кожным годам анархія ў краіне ўзмацняецца. Ужо за людзей не лічаць. Не тое, што працы выконваць, а адказ нават не хочуць даваць. Ад улады 25 гадоў мы чуем адны абяцанні».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках