29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Іду на прэцэдэнт»: 60-гадовы рабочы дамагаецца пенсіі з прычыны ўзросту

8
«Іду на прэцэдэнт»: 60-гадовы рабочы дамагаецца пенсіі з прычыны ўзросту
Анатоль Паплаўны

Анатоль Паплаўны падаў скаргу ў Камітэт працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Гомельскага аблвыканкама.

Начальніца ўправы сацыяльнай абароны адміністрацыі Савецкага раёна Гомеля Таццяна Сердзюкова адмовіла 60-ці гадоваму слесару-інструментальшчык ААТ «Гомелькабель» Анатолю Паплаўнаму ў прызначэнні пенсіі з прычыны ўзросту, піша гомельская «Вясна».

«Права на працоўную пенсію з прычыны ўзросце у 2018 годзе даецца мужчынам ва ўзросце 61 года пры наяўнасці страхавога стажу працы не менш за 16 гадоў 6 месяцаў», - працытавалі новаўвядзенні пенсійнага заканадаўства ў раённай сацабароне.

60-гадовы мужчына не спыніўся і падаў скаргу ў Камітэт працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Гомельскага аблвыканкама.

«Я разумею, што ствараю прэцэдэнт, тым не менш, маю намер прайсці ўсе інстанцыі, уключаючы Вярхоўны і Канстытуцыйны суды. Асноўны закон краіны - Канстытуцыя забараняе надаваць зваротную сілу закона, які пагаршае прававое становішча грамадзян, тым не менш, беларускі ўрад пайшоў на павелічэнне ўзросту выхаду на пенсію. Я надумаў дзейнічаць», - упэўнена заяўляе малады пенсіянер, які застаўся ў 60 гадоў без пенсіі.

Анатоль Паплаўны з'яўляецца сябрам Беларускага незалежнага прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) і кажа, што прэтэнзіі да дзяржавы яму дапамагае рыхтаваць прававая служба прафзвязу.

«Нашая прававая пазіцыя ў тым, што канстытуцыйны прынцып аб забароне надання зваротнай сілы закону павінен распаўсюджвацца не толькі пры разглядзе пытання аб ускладанні юрыдычнай адказнасці, але і ў выпадку змены заканадаўства, у выніку якога пагаршаецца становiшча грамадзян», - выказаў юрыдычную пазіцыю наконт гэтага пытання прававы інспектар прафзвязу Леанід Судаленка.

Прафсаюзны юрыст зазначыў, што пасля выканання так званага дасудовага парадку ўрэгулявання пенсійнай спрэчкі будзе падрыхтаваная скарга ў суд, дзе прававая служба прафзвязу хоча атрымаць адказ на пытанне аб наданні зваротнай сілы закону, які пагаршае прававое становішча грамадзян.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках