20 красавiка 2024, Субота, 3:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Мікалай Дземянцей

Памёр Мікалай Дземянцей
МІКАЛАЙ ДЗЕМЯНЦЕЙ
ФОТА: CTV.BY

Яму было 88 гадоў.

Раніцай 10 ліпеня ва ўзросце 88 гадоў памёр Мікалай Дземянцей, былы старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, піша «Народная воля». Падрабязнасці прычын смерці не паведамляюцца.

Мікалай Дземянцей прайшоў шлях ад інструктара Віцебскага абкама да сакратара Віцебскага абкама Кампартыі Беларусі, быў абраны ў 1989 годзе народным дэпутатам БССР, у 1989-1991 гадах працаваў на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета БССР.

У 1991 годзе Дземянцей абвясціў аб сыходзе на пенсію, але ў 1997-2000 гадах быў членам савета рэспублікі паводле квоты Аляксандра Лукашэнкі.

Менавіта падчас старшынства Дземянцея Вярхоўны савет прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР (сам Дземянцей галасаваў «за»). Пазней Дземянцей падтрымаў ГКЧП падчас путчу ў Расеі. 9 верасня 1991 года яго замяніў на пасадзе Станіслаў Шушкевіч.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках