28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФІФА не вытрымала і закрыла свой Facebook-рэйтынг

11
ФІФА не вытрымала і закрыла свой Facebook-рэйтынг

Карыстальнікі каментавалі лозунг «Слава Украіне!» на розных мовах.

Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) пасля шквалу негатыўных адзнак на сваёй старонцы ў Facebook закрыла магчымасць пакідаць водгукі. Як сведчыць старонка ФІФА, цяпер адсутнічае рубрыка «Водгукі» і магчымасць рэйтынгавання, піша УНІАН.

Карыстальнікі Facebook з Украіны і іншых краін атакавалі сэрвіс ФІФА ў Facebook. Карыстальнікі каментавалі лозунг «Слава Украіне!» на розных мовах. Усяго за дзень старонка футбольнай арганізацыі атрымала больш за 150 тысяч адмоўных водгукаў.

Да такога флэшмобу ўкраінцы звярнуліся пасля таго, як ФІФА пакарала харвата Огнена Вукаевіча і зрабіла папярэджанне Дамагою Відзе за відэа з лозунгам «Слава Украіне».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках