29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп: Гэта непрымальна - плаціць Расеі мільярды за газ

11
Трамп: Гэта непрымальна - плаціць Расеі мільярды за газ
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА: LI MUZI/ZUMA

Прэзідэнт ЗША сустрэўся ў Брусэлі з генсекам NАТО.

У Брусэлі ў прысутнасці СМІ адбылася жорсткая дыскусія паміж прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Дональдам Трампам і генсекам NАТО Енсам Столенбэргам.

Пра гэта паведамляе з Брусэлю карэспандэнт "Еўрапейскай праўды".

У сераду раніцай былі запланаваныя перамовы палітыкаў. Насуперак звычайнай практыцы, журналістам дазволілі прысутнічаць пры напачатку іх размовы, пакінуўшы іх таксама на часткуразмовы прэзідэнта і генеральнага сакратара.

Столтэнбэрг пачаў сустрэчу з аповеду пра тое, што выдаткі ўсіх партнёраў на абарону растуць, 8 з 29 краін-чальцоў NАТА выконваюць патрабаванне аб 2% ВУП на абарону.

Але Трамп у адказ запярэчыў, зрабіўшы націск, што ЗША абараняюць Еўропу ад Расеі ў той час як еўрапейскія краіны - зарабляюць грошы на гандлі з РФ, а таксама спансуюць расейскую дзяржаву.

"Нямеччына падтрымлівае (NАТО) з выдаткамі крыху больш за 1%, у той час як фактычны ўклад ЗША - 4,2%... Але пры гэтым Нямеччына плаціць мільярды еўраў за газ Расеі!" - абурыўся ён.

"ЗША абараняюць Нямеччыну, мы абараняем Францыю, мы абараняем кожнага (у Еўропе). Мы павінны зрабіць штосьці, мы не можам мірыцца з гэтым. Гэта непрымальна, яны плацяць мільярды Расеі, а мы павінны абараняць іх!" - паўтарыў Трамп некалькі разоў.

Скаргі прэзідэнта ЗША звязаны з тым, што многія дзяржавы-чальцы NАТО не выконваюць абавязанні аб выдачы 2% ВУП на абарону, як было дамоўлена на саміце ва Уэльсе ў 2014 годзе.

Нямецкі ўрад на пасяджэнні ў пятніцу, 6 ліпеня, ухваліў праект федэральнага бюджэту на наступны год. Ледзь не найбольшы рост выдаткаў прадугледжаны на абаронную сферу - 42,9 мільярда еўраў, што прыкладна на чатыры мільярды еўраў больш, чым у гэтым годзе. Раней канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што да 2020 года Нямеччына плануе павялічыць абаронны бюджэт да ўзроўню 1,5% ад ВУП.

Міністр абароны Нямеччыны Урсула фон дэр Ляен намагала на неабходнасці вылучыць да канца бягучай кадэнцыі парламенту ў 2021 годзе для Бундэсвера на 15 мільярдаў еўраў больш, чым прадугледжана ў бюджэтным плане.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках