19 лiпеня 2019, Пятніца, 12:07
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

«Цяпер плачу за праезд, хоць і ёсць льготы»

9

Як кантралёры забралі пасведчанне ў пасажыра электрычкі.

Мянчук ехаў у электрычцы з пасведчаннем інваліда. Кантралёр западозрыў, што яно падробленае, і выклікаў міліцыю. Пасажыр абураны: не сказалі, калі вернуць, давялося набыць праязны, хоць ёсць льготы.

Карыстальніца tut.by Наталля распавяла пра інцыдэнт, які адбыўся з яе мужам Іллём тыдзень таму.

- Гэта было як раз у свята, 3 ліпеня. Муж вяртаўся з лецішча на электрычцы Ворша - Менск, сеў у цягнік на станцыі Беражок. Там няма касы, і ён афармляў свой квіток у той жа электрычцы, і тады ніякіх прэтэнзій не было. Муж - інвалід другой групы, яму аформілі квіток з нулявым коштам, усё было як заўсёды, - распавядае Наталля. - Пасля Барысава зайшла кантралёрка, прычапіцца да дакумента мужа, выклікала міліцыю. Яго вывелі ў тамбур, муж да Менска ехаў стоячы, што я таксама ўважаю няправільным.

На станцыі Менск-Пасажырскі Іллю адвялі ў дзяжурную частку.

- Пасведчанне ў мужа адабралі, пратрымалі ў міліцыі. За што, пытаецца? Таму што кантралёрцы падалося, што дакумент не дзейнічае. Муж у той жа самай электрычцы набываў квіток і таксама паказваў пасведчанне, усё было нармальна.

Дакумент пасажыру так і не вярнулі. Наталлі вядома, што правяраючых насцярожыў запіс пра тэрмін дзеяння пасведчання.

- Там зробленыя два запісы ў адзін дзень: спачатку мужу запісалі, што пасведчанне выдадзенае на год, а потым перадумалі і напісалі, што бестэрмінова. Але ж чалавек дзесяць гадоў карыстаўся гэтым пасведчаннем, і ўсё было нармальна. Цяпер муж павінен плаціць у транспарце, хоць яму і належаць ільготы. Мужу давялося набыць праязны на гарадскі транспарт, а цяпер у нас у сям'і не самая спрыяльная сітуацыя з грашыма. Але ж выдаткі нам ніхто не кампенсуе!

На Беларускай чыгунцы пацвердзілі: гісторыя з пасажырам была.

- Насцярожыла, што ў адну і тую ж дату ў 2010 годзе было зроблена падаўжэнне на год, а радком ніжэй - бестэрмінова. Пячатку паставілі толькі адну. У кантралёра з'явілася сумненне, якая пячатка правамерная і наогул ці сапраўднае пасведчанне. Яна выклікала супрацоўнікаў міліцыі, якія суправаджалі цягнік. Тыя паглядзелі, пагадзіліся, выклікалі аператыўных работнікаў, і ўсе разам паехалі ў дзяжурную частку, - адзначыў намеснік начальніка кантрольна-рэвізійнай службы БЧ Руслан Гільдзюк.

У дзяжурнай частцы Менскага АУС на транспарце TUT.BY распавялі: пасведчанне адправілі на экспэртызу, а гэтая справа не хуткая.

- Было паведамленне - мы адрэагавалі, і павінны праверыць факт. Наглядна вызначыць, фальшывае пасведчанне ці не, мы не можам, гэта ўжо правярае экспэртыза. Пасведчанне канфіскаванае ў законным парадку. Звычайна экспэртыза займае амаль два тыдні, калі яе правядуць - чалавеку паведамяць, - распавялі ў АУС.