19 красавiка 2024, Пятніца, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славаччына абрала амерыканскія знішчальнікі замест расейскіх

1
Славаччына абрала амерыканскія знішчальнікі замест расейскіх

Урад Славаччыны наважыў набыць 14 знішчальнікаў F-16.

Пра гэта паведаміла славацкае Міністэрства абароны, піша "Европейская правда".

"На аснове стараннага аналізу мы абралі найлепшую пастанову, бо яны (F-16) з'яўляюцца аднымі з галоўных сучасных машын з пункту гледжання кошту, якасці і магчымасцяў, а таксама таго, што мы можам сабе дазволіць", - сказаў міністр абароны Петэр Гайдаш.

Славаччына абрала новыя F-16, падаўшы ім перавагу над швэдскімі самалётамі Gripen, назваўшы амерыканскія знішчальнікі больш сучаснымі, згодна з аналізам міністэрства. Акрамя таго, прапанова ЗША было таннейшай.

"Дэпартамент абароны параўноўваў кошт, боепрыпасы, выдаткі на падрыхтоўку лётчыкаў і наземны персанал, лагістыку, заканчэнне інфраструктуры, тэрміны дастаўкі і іншыя аперацыйныя выдаткі да 2040 года", - гаворыцца ў паведамленні.

Славаччына, чалец NATO, мае кантракт з Расеяй на тэхнічнае абслугоўванне 12 самалётаў МіГ-29 да восені 2019 года.

Кантракт коштам ад 20 да 50 млн еўраў на год, паводле якога дзясяткі расейскіх тэхнікаў знаходзяцца на славацкай вайсковай авіябазе, неабходна выконваць нават пасля таго, як урад падпіша пагадненне аб куплі новых самалётаў, пакуль ён чакае пастаўкі. Перадача F-16 можа заняць да 2023.

Пентагон пацвердзіў магчымасць продажу Славаччыне ракет і знішчальнікаў F-16.

Славаччына плануе выдаткаваць блізу 6,5 млрд еўраў да 2030 года на мадэрнізацыю сваіх узброеных сілаў. Выдаткі на абарону павінны вырасці з 1,2% валавога ўнутранага прадукту сёлета да 1,6% у 2020 годзе і 2,0% да 2024 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках