24 красавiка 2024, Серада, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гісторыі з чалавечым пальцам у пачку субпрадуктаў цяпер разбіраюцца следчыя

4
У гісторыі з чалавечым пальцам у пачку субпрадуктаў цяпер разбіраюцца следчыя

Непрыемная гісторыя здарылася ў Гародні.

Цяпер ужо следчыя разбіраюцца з выпадкам, калі жанчына знайшла ў пачку з субпрадуктамі чалавечы палец. Непрыемная гісторыя здарылася 21 чэрвеня, тады меркавалася, што ўсяму віной няшчасны выпадак на вытворчасці.

Нагадаем, 21 чэрвеня жыхарка Гарадзенскай вобласці знайшла чалавечы палец у пачку з курынымі шыямі. У міліцыі ўдакладнялі: прадукцыя вырабленая ў Менскай вобласці, і, магчыма, «інцыдэнт меў месца ў выніку здарэння на вытворчасці». Паводле неафіцыйнай інфармацыі, чалавека з такой траўмай знайшлі сярод супрацоўнікаў птушкафабрыкі ў Смалявіцкім раёне, і ў яго адсутнічалі тры фалангі.

Якія яшчэ структуры адрэагавалі на выпадак з непрыемнай знаходкай? TUT.BY звярнуўся ў пракуратуру Менскай вобласці, абласны цэнтр гігіены і міжраённы аддзел інспекцыі працы. Адказ быў аднолькавы: з гэтай нагоды разглядаў імі не праводзіцца.

- Расследаваннем займаецца наймальнік. Такія правілы, калі траўма, згодна з медыцынскім заключэннем, не належыць да катэгорыі цяжкіх вытворчых, - удакладнілі ў інспекцыі працы і паведамілі, што наймальнік абавязаны паведаміць ім аб выніках.

Затое высветлілася, што міліцыя скончыла праверку і перадала сабраныя матэрыялы следчым. А тыя павінны вызначыць, пачынаць крымінальную справу ці не. Такую інфармацыю пацвердзілі ў Следчым камітэце:

- Управай Следчага камітэта Менскай вобласці праводзіцца даследчая праверка па факце вытворчага траўматызму. На адным з прадпрыемстваў Менскай вобласці работнік атрымаў траўму рукі, - распавяла афіцыйная прадстаўніца абласной УСК Таццяна Беланог.

Яна ўдакладніла, што для высвятлення ўсіх абставінаў следствам неадкладна арганізаваныя праверачныя мерапрыемствы: агляд месца здарэння, апытанні работнікаў і службовых асоб, вывучаецца канфіскаваная службовая і тэхнічная дакументацыя, якая тычыцца бяспекі вытворчага працэсу, аховы працы.

- Паводле вынікаў праверачных мерапрыемстваў будзе прынятая працэсуальная пастанова. Асаблівая ўвага надаецца ўстанаўленню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі таму, што адбылося, - адзначыла Таццяна Беланог.

«Дзесьці не дагледзелі»

Як раней стала вядома, у рабочага недалічыліся трох пальцаў. А знайшлі адзін? Гэта пацвердзілі і дзве іншыя крыніцы, вось што распавёў адзін з суразмоўцаў:

- Наколькі вядома мне, пад пілу патрапілі тры пальцы. Канвеерная стужка, дзесьці не ўсачылі. Знайшлі адзін.

- Няўжо ў работнікаў не павінна быць нейкіх ахоўных сродкаў накшталт пальчатак з сеткі?

- Не зусім так, тут жа птушка. Калі ідзе абвалка або жылоўка на мясакамбінатах, дзе ідуць буйныя кавалкі, паўтушы і тушы, то выкарыстоўваюць кальчужныя пальчаткі. А тут стаіць нешта накшталт электрычнай пілы, якая выкарыстоўваецца пры раздзелцы. Там выкарыстанне пальчатак не прадугледжанае, бо надта дробныя тушкі і па-іншаму працаваць цяжка. Відаць, чалавек абстрагаваўся ці дрэнна навучаны.

Пытанне аб тым, чаму палец трапіў у латок з субпрадуктамі, а партыю, напрыклад, не канфіскавалі адразу ж - застаецца без адказу. На самім прадпрыемстве паведамілі, што кіраўнік у адпачынку, а астатнія тэлефоны цягам дня былі недаступныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках