19 красавiка 2024, Пятніца, 5:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У схованках у дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі знайшлі $500 тысяч

132
Фотафакт: У схованках у дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі знайшлі $500 тысяч

У галоўнага лекара 1-ай бальніцы Менска - $140 тысяч.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі затрымаў за хабар дырэктара РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандра Бялецкага, у яго схованках выяўлена блізу $500 тысяч у эквіваленце. Пра гэта сёння журналістам паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Нягледзячы на следчыя дзеянні і прафілактычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў сферы аховы здароўя выяўляюцца новыя факты карупцыі, канстатаваў Валерый Вакульчык. «Аляксандр Бялецкі затрыманы і ўзяты пад варту за арганізацыю правядзення тэхнічнага абслугоўвання і рамонту медыцынскага абсталявання з боку камерцыйных структур і своечасовую аплату за аказаныя паслугі. Пры правядзенні ператрусу ў яго гаражы і па месцы жыхарства ў схованках выяўлена блізу $500 тысяч у эквіваленце», - адзначыў старшыня КДБ.

Сярод фігурантаў крымінальных спраў таксама галоўны лекар 1-й гарадской клінічнай бальніцы Менска Алег Фамін. Ён затрыманы за садзейнічанне ў арганізацыі закупак медыцынскага абсталявання для патрэб бальніцы. Пры правядзенні ператрусу па месцы пражывання Алега Фаміна выяўлена блізу $140 тысяч у эквіваленце.

Крымінальныя справы распачатыя ў дачыненні да галоўнага лекара 9-й гарадской клінічнай бальніцы сталіцы Валерыя Кушнярэнкі, Менскай абласной клінічнай бальніцы Андрэя Каралька і Віцебскай абласной клінічнай бальніцы Анатоля Аладзькі. Затрыманы таксама галоўны лекар Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння Сяргей Карыцька.

Як паведамлялася, на гэты момант за ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных арт. 430 «Атрыманне хабару», арт. 431 «Даванне хабару» і арт. 243 «Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў» КК, Камітэтам дзяржбяспекі затрыманыя, узятыя пад варту, а таксама ўжытыя іншыя меры стрымання ў дачыненні да 37 службовых асоб, а ўсяго - больш за 60 фігурантаў.

Усе яны шматкроць атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за аказанне садзейнічання на пастаўку медабсталявання і медыцынскіх прэпаратаў па завышаных коштах, што пацвярджаецца вынікамі аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, што праводзіліся працяглы час, паказаннямі сведкаў і саміх абвінавачаных, а таксама вынікамі ператрусаў і канфіскацый. Усім прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, за выключэннем затрыманых учора, выстаўленыя абвінавачанні паводле названых артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Напісаць каментар 132

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках