19 красавiка 2024, Пятніца, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нетаньяху - Пуціну: Некалькі гадзін таму сірыйскі беспілотнік быў паспяхова збіты

5
Нетаньяху - Пуціну: Некалькі гадзін таму сірыйскі беспілотнік быў паспяхова збіты
БІНЬЯМІН НЕТАНЬЯХУ

Ізраільскі прэм'ер-міністр паабяцаў спыняць любыя спробы парушыць межы краіны.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху пасля выяўлення беспілотніка ў паветранай прасторы сваёй краіны паабяцаў спыняць любыя спробы парушыць яе мяжы. Пра гэта Нетаньяху заявіў на сустрэчы з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным, паведамляе «Интерфакс».

«Некалькі дзён таму беспілотны апарат пракраўся з тэрыторыі Сірыі на тэрыторыю Ізраіля. Ён быў паспяхова збіты», - сказаў Нетаньяху. Гаворка ідзе пра лятальны апарат, які ізраільскія вайскоўцы збілі ў сераду, 11 ліпеня, за некалькі гадзін да сустрэчы лідараў Ізраіля і Расеі. Як паведаміла Войска абароны Ізраіля, сірыйскі робат быў перахоплены пасля таго, як спрацавалі сірэны на Галанскіх вышынях. Пазней вайскоўцы паведамілі, што да таго, як збіць апарат, праверылі, што ён належыць не Расеі, а Сірыі.

«Хацелася б падкрэсліць, што мы будзем вельмі строга спыняць любыя спробы парушыць нашу паветраную мяжу і наземную мяжу», - падкрэсліў на сустрэчы з Пуціным ізраільскі прэм'ер-міністр. «Я ведаю пра вашу заклапочанасць, давайце пагаворым грунтоўна», - адказаў на гэта расейскі лідар.

Пасля гэтага перамовы працягнуліся ў закрытым рэжыме. Акрамя Пуціна і Нетаньяху ў сустрэчы бяруць удзел, у тым ліку, расейскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў, начальнік Генштаба - першы намеснік міністра абароны Валерый Герасімаў, старшыня Рады нацбяспекі Ізраіля Мэір Бэн-Шабат, памочнік прэм'ер-міністра ў вайсковых пытаннях Эліэзер Таледан і амбасадар Ізраіля ў Расеі Гары Корэн.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках