29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка і Марэй выйшлі ў чвэрцьфінал мікста на Уімблдоне

16
Азаранка і Марэй выйшлі ў чвэрцьфінал мікста на Уімблдоне
ВІКТОРЫЯ АЗАРАНКА

У чвэрцьфінале беларуска і брытанец сустрэнуцца з галандскім тандэмам Дэмі Схюрс/Жан Жульен Ройер.

Беларуска Вікторыя Азаранка ў пары з брытанцам Джэймі Марэем выйшлі ў чвэрцьфінал змешанага разраду на Уімблдоне, паведамляе tut.by.

У паядынку 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка і Джэймі Марэй узялі верх над дуэтам Юхана Ларсан (Швецыя)/ Матвэ Мідэлкаап (Нідэрланды) - 7:6 (8:6), 6:3. Спаборнікі мелі 12-ы нумар пасеву на турніры.

Прычым драматычны першы сэт Азаранка і Марэй вырвалі, саступаючы на тай-брэйку 1:5. У другой партыі спаборнікі ішлі нараўне да ліку 3:3, а затым беларуска і брытанец выйгралі 3 геймы запар і давялі справу да перамогі.

У чвэрцьфінале Азаранка і Марэй сустрэнуцца з галандскім тандэмам Дэмі Схюрс/ Жан Жульен Ройер, які мае 17-ы нумар пасеву.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках