24 красавiка 2024, Серада, 20:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША папярэдзілі кампаніі «Паўночнага струменю-2» пра санкцыі

3
ЗША папярэдзілі кампаніі «Паўночнага струменю-2» пра санкцыі

Дзярждэп ЗША выступіў з заявай.

Учора, 11 ліпеня, Вашынгтон паўтарыў папярэджанне аб тым, што заходнім кампаніям, якія інвестуюць у «Паўночны струмень-2», што яны рызыкуюць апынуцца пад санкцыямі ЗША за ўдзел у будаўніцтве расейскага газаправода. Пра гэта са спасылкай на заяву Дзярждэпартамэнту піша агенцтва Reuters.

ЗША мяркуюць, што Масква выкарыстоўвае гэты праект для падзелу Еўропы - і добра пра гэта ведае.

«Мы ясна далі зразумець, што фірмы, якія працуюць у расейскім сектары экспарту энэрганосьбітаў па трубе, бяруць удзел у бізнэсе, які рызыкуе апынуцца падсанкцыйным», - сказалі ў Дзярждэпе.

Як выказаўся спікер установы, дыпламаты ЗША мяркуюць, што газаправод «падарве агульную энэргетычную бяспеку і стабільнасць Еўропы тым, што надасць Расеі яшчэ адзін інструмент для палітычнага прымусу да еўрапейскіх краін - асабліва Украіны».

«Паўночны струмень-2» - праект газаправода з РФ у ФРГ у абыход Украіны праз Балтыйскае мора. 51% акцый належыць Газпрому. РФ хоча пабудаваць дзве ніткі газаправода (да 55 млрд куб. м газу на год). Брусэль і Берлін абяцаюць гарантаваць транзіт газу праз Украіну нават пасля будаўніцтва СП-2. Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін заявіў, што праекту супрацьстаяць у Еўропе праз тое, што ЗША нібыта хочуць самі экспартаваць газ у Еўропу.

ФРГ, Фінляндыя і Швэцыя ўжо далі дазвол на пракладку труб; супраць - краіны Балтыі, Польшча, Данія, часткова Малдова і, з-за акіяна, ЗША. Вашынгтон рыхтуе санкцыі супраць кампаній-удзельніц.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках