25 красавiка 2024, Чацвер, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Златка Даліч: Мы - нацыя, якая не здаецца і паказвае характар

9
Златка Даліч: Мы - нацыя, якая не здаецца і паказвае характар
ЗЛАТКА ДАЛІЧ
ФОТА: GETTY IMAGES

У Харватыі няма падыходнага стадыёна, але пры гэтым нацыянальная каманда - у фінале чэмпіянату свету.

Галоўны трэнер нацыянальнай каманды Харватыі Златка Даліч падзяліўся ў каментары sports.ru эмоцыямі пасля перамогі над Англіяй і выхаду ў фінал ЧС-2018.

- У 1998 годзе вы гулялі паўабаронцам ў «Хайдуку». Памятаеце матч Харватыя - Францыя? Ці памятаюць яго вашы гульцы?

- У 1998-м я быў у Францыі 3 першыя матчы - як заўзятар Харватыі. Давялося вярнуцца, бо я гуляў у футбол, трэба было рыхтавацца да сезона. У Харватыі ўсе памятаюць гэтую гульню, памятаюць Цюрама, памятаюць паразу. Гэтую гульню абмяркоўваюць 20 гадоў. Я памятаю, як радаваўся голу Шукера, але, калі мы прыціснуліся да брамы, то саступілі. Магчыма, бог даў нам шанец звесці рахункі. Але мы не шукаем помсты, гэта футбол, гэта спорт. Проста хочам падрыхтавацца да таго, каб згуляць наш найлепшы матч у фінале.

- Цяпер харвацкія фанаты былі лепшымі за ангельскіх. Вашы заўзятары - важны фактар у фінале?

- Згодзен. Не ведаю, колькі заўзятараў было на трыбуне, але яны былі больш моцнымі і дапамагалі нам у складаныя моманты, калі мы не кантралявалі гульню. Але я хачу падзякаваць усяму рэгіёну, уключна з Македоніяй, увесь рэгіён заўзеў за Харватыю.

- Хто той чараўнік, адказны за фізічную падрыхтоўку вашай каманды?

- Добрае пытанне. Тое, што зрабілі нашы гульцы... Я хацеў зрабіць замены, але ніхто не хацеў сыходзіць з поля. Усе казалі: «Я гатовы гуляць». Некаторыя футбалісты гулялі з невялікімі траўмамі, з якімі яны б не выйшлі ў іншых матчах. Двое гулялі на адной назе, але гэта не было прыкметна. Ніхто не хацеў казаць: «Я не гатовы». У экстра-тайме ніхто не хацеў сыходзіць з поля. Гэта характар. Ніхто не здаўся.

- Відэ свістаў увесь стадыён. Вы размаўлялі з гульцамі перад матчам, каб яны больш не рабілі палітычных заяваў?

- Увесь стадыён крычаў «Харватыя! Харватыя!», я задаволены. Не хачу гаварыць пра палітыку.

- Адкуль такая сіла волі ў вашых гульцоў?

- Я загадзя казаў, што ў турніры пераможа каманда з характарам, якая зробіць тое, што кажа трэнер. Хтосьці ўжо дома, а мы тройчы саступілі 0:1, але паказалі характар. Мы - нацыя, якая не здаецца і паказвае характар.

- Яшчэ аб фізічнай падрыхтоўцы. У вас на матч больш, чым у Францыі. Гэта адаб'ецца?

- Мы самі вінаватыя, што не забіваем у асноўны час. Але ніякіх апраўданняў, мы не павінны ныць пра тое, што ў нас было тры экстра-таймы і на дзень адпачынку менш. Мы будзем гуляць так, быццам гэта наш першы матч.

- Чаму вы перамаглі?

- Мы былі найлепшымі ва ўсіх аспектах гульні. Мы не недаацанілі іх, мы іх аналізавалі, мы гулялі ў высокі прэсінг, накрывалі Стэрлінга і Хендэрсана, Модрыч і Ракіціч ціснулі на абарону. У перапынку я сказаў гульцам: спакойна пасуйце, не губляйце галаву. Я думаю, гэта была наша найлепшая гульня, сёння мы гулялі лепш, чым з Аргенцінай.

Перад гульнёй я сказаў гульцам: ніякага ціску, ніякіх нерваў, ганарыцеся тым, што дайшлі да паўфіналу, і атрымлівайце асалоду ад гульні. Менавіта гэта яны і зрабілі.

Экспэрты казалі, што Англія пераможа Харватыю? Ну, тады яны ніякія не экспэрты. Экспэрты б разумелі, што Харватыя мацнейшая за Англію ва ўсім.

- Вы ўпісалі сябе ў гісторыю ўжо цяпер. Ніколі Харватыя ня гуляла ў фінале чэмпіянату свету.

- Я больш скажу: ніколі такая маленькая краіна не выходзіла ў фінал. Мы ў верасні будзем гуляць у Лізе нацый, а ў нас няма падыходнага стадыёна. І пры гэтым мы - у фінале чэмпіянату свету! - сказаў Даліч.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках