19 красавiка 2024, Пятніца, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Капітан нацыянальнай каманды Харватыі: Праз доўгі час наша мара ажыццявілася

4
Капітан нацыянальнай каманды Харватыі: Праз доўгі час наша мара ажыццявілася
Фота: ТАСС

Выхад у фінал чэмпіянату свету ў футболе - найбуйнейшы поспех у гісторыі Харватыі.

Паўабаронца нацыянальнай каманды Харватыі Лука Модрыч пасля перамогі над Англіяй у паўфінале чэмпіянату свету распавёў пра ролю матывацыі з боку брытанскіх СМІ і адмовіўся ацэньваць свае шанцы на «Залаты мяч». Пра гэта паведамляе sports.ru.

- Ангельскія журналісты і тэлеэкспэрты шмат балбаталі. Яны недаацанілі Харватыю і здзейснілі велізарную памылку. Пасля ўсіх гэтых слоў рэакцыя ў нас была адна: «Ок, паглядзім, хто сёння стоміцца». Яны павінны былі весці сябе больш сціпла і праявіць да спаборніка больш павагі.

Мы зноў паказалі цягавітасць - дамінавалі ў гульні як у псіхалагічным, так і ў фізічным плане. Мы павінны былі закласці інтрыгу яшчэ ў асноўны час.

Выхад у фінал - неймавернае для нас дасягненне. Праз доўгі час наша мара ажыццявілася. Гэта найбуйнейшы поспех у гісторыі Харватыі. Мы павінны ганарыцца гэтым.

Вось што мяне цяпер зусім не хвалюе, дык гэта «Залаты мяч». Наперадзе фінал чэмпіянату свету, усе думкі толькі пра яго.

Францыя - самы моцны спаборнік з усіх магчымых. Спадзяюся, сіл нам выстарчыць, - сказаў Лука Модрыч, які ў траўні перамог у Лізе чэмпіёнаў разам з мадрыдскім «Рэалам».

У фінале чэмпіянату свету 15 ліпеня нацыянальная каманда Харватыі згуляе з Францыяй.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках